Вузкакалейная чыгунка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вузкакалейная чыгунка (вузкакалейка) — чыгунка з шырынёй каляіны менш прынятай нармальнай (для Беларусі і краін былога СССР менш 1520 мм); рухомы склад такіх чыгунак несумяшчальны па шэрагу параметраў з чыгункамі нармальнай каляіны (г. зн. тэхнічныя праблемы не вычэрпваюцца перастановай калясак). Звычайна вузкакалейкамі прынята называць чыгункі з шырынёй каляіны 600-1200 мм; чыгункі з меншай шырынёй каляіны называюцца мікракалейкамі, а таксама декавількамі, што не заўсёды правільна. Декавілеўская каляіна - гэта шлях з шырынёй 500 мм.
| Шырыня каляя | |
|---|---|
| Шырокая каляя | Індыйская каляя — 1676 мм • Іберыйская каляя — 1668 мм • Ірландская каляя — 1600 мм • Руская каляя — 1520 мм |
| Еўрапейская каляя | 1435 мм |
| Вузкая каляя | Дэкавілеўская каляя — 500 мм • 750 мм • Мятровая каляя — 1000 мм • Капская каляя — 1067 мм • Шатландская каляя — 1372 мм |
