Вулканоіды
Вулкано́іды — гіпатэтычныя астэроіды, якія могуць мець арбіту ў дынамічна стабільнай зоне паміж 0,08 і 0,21 а. а. ад Сонца, усярэдзіне арбіт Меркурыя. Назва паходзіць ад гіпатэтычнай планеты Вулкан, якую беспаспяхова шукалі астраномы 18 ст. для тлумачэння залішняй прэцэсіі перыгелія Меркурыя. Пасля высвятлілася, што анамальная арбіта Меркурыя з'яўляецца эфектам, які тлумачыцца агульнай тэорыяй рэлятыўнасці.
Вулканоіды дагэтуль не былі выяўленыя, нягледзячы на шматлікія пошукі з дапамогай наземных тэлескопаў і нядаўнія пошукі, якія правяла НАСА з выкарыстаннем паветраных суднаў для палётаў на вялікай вышыні F-18 і субарбітальных ракет Black Brant. Пошукі было надзвычай складана праводзіць з-за яркасці Сонца. Калі вулканоіды і існуюць, то мяркуецца, што іх дыяметр не перавышае 60 км з-за меркаванага альбеда, паколькі буйнейшыя аб'екты былі бы выяўленыя раней.
Тым не менш, лічыцца, што вулканоіды могуць існаваць, бо пошукавы раён гравітацыйна стабільны. Акрамя таго, спярэшчаная кратарамі паверхня Меркурыя можа азначаць, што папуляцыя вулканоідаў, верагодна, існавала на самой ранняй стадыі фармавання Сонечнай сістэмы. Для будучых пошукаў вулканоідаў, хутчэй за ўсё, будуць выкарыстаныя невялікія тэлескопы касмічнага базавання, здольныя весці назіранні за калясонечнымі абласцямі.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
- Britt, Robert R. (Jan. 26, 2004) Elusive Vulcanoids: Search Reaches New Heights
| Сонечная сістэма | |
|---|---|
|
|
|
|
Малыя целы: метэароіды · астэроіды/іх спадарожнікі (калязямныя · асноўнага пояса · траянцы · кентаўры) · транснептунавыя (ПК · РД) · дамаклоіды · каметы (ВО)
|