Вулкан (бог)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вулкан, міфалогія)
Вулкан
лац.: Vulcanus
Міфалогія старажытнарымская рэлігія і Рымская міфалогія
Пол мужчынскі пол
Бацька Юпітэр
Маці Юнона
Жонка Венера
Дзеці Caeculus[d]
У іншых культурах Гефест[1] і Vulcan[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вулкан (лац.: Volcanus, Vulkan) — бог агню і маланак у старажытнарымскай міфалогіі. Постаць гэтага бога перайшла ў рымскую міфалогію ад этрускаў. Культ Вулкана суправаджаўся чалавечымі ахвярапрынашэннямі. Быў сынам Юпітэра і Юноны. Яго жонкамі былі Мая (Маеста) і Венера. Рабіў зброю і даспехі для багоў і герояў. Яго кузня знаходзілася ў вулкане Этна (Сіцылія). Сабе ў дапамогу стварыў залатых жанчын.

Ён стварыў Юпітэру маланкі. Паводле міфа, аднойчы раз’юшаны Юпітэр выкінуў яго з нябёсаў. Вулкан зламаў пры гэтым абедзве ногі і стаў кульгавым.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі яму адпавядае бог Гефест.

Зноскі

  1. Hughes J. Larousse Desk Reference EncyclopediaThe Book People, 1995. — С. 215.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]