Вулкан Асорна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вулкан Асорна

Асорна (ісп.: Osorno) — актыўны вулкан у Андах на тэрыторыі Чылі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вулкан размешчаны паміж азёрамі Льянкіуэ і Тодас-лос-Сантас на заходнім схіле Галоўнай Кардыльеры на мяжы паміж правінцыямі Асорна і Льянкіуэ ў рэгіёне Лос-Лагас. Стратавулкан. Вышыня 2652 метра. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка Вісентэ-Перэс-Расалес, найстарэйшага нацыянальнага парку Чылі, заснаванага ў 1926 года. Асорна з'яўляецца адным з самых актыўных вулканаў на поўдні чылійскіх Анд, зафіксавана 11 вывяржэнняў у перыяд паміж 1575 і 1869 годам. Чарльз Дарвін назіраў вывяржэнне Асорна 19 студзеня 1835 года падчас свайго кругасветнага падарожжа на караблі «Бігль».