Вулкан Бару
| Бару ісп.: Barú |
|
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Горная сістэма | Кардыльеры |
| Хрыбет ці масіў | :en:Cordillera de Talamanca |
| Форма вулкана | Стратавулкан |
| Дыяметр кратара | 6 000 м |
| Апошняе вывяржэнне | 1550 г. ± 10 гадоў |
| Вышыня вяршыні | 3474 м [1] |
Бару (ісп.: Barú) — вулкан у Панаме, вышэйшая кропка краіны, самы высокі вулкан на поўдні Цэнтральнай Амерыкі.
Асноўныя звесткі [правіць]
Бару знаходзіцца ў правінцыі Чырыкі ў акрузе Бугаба на захадзе краіны ў хрыбце Таламанка. Вышыня над узроўнем мора - 3474 м, у яснае надвор'е з вяршыні бачныя Ціхі акіян і Карыбскае мора.
З'яўляецца спячым вулканам, апошняе буйное вывяржэнне адбылося каля 500 года, таксама вядома аб меншым вывяржэнні каля 1550. У 2006 годзе адбыўся невялікі землятрус, гэта выклікала асцярогі, што вывяржэнне можа паўтарыцца. Шырыня кратара - каля 6 км.
Да вяршыні вулкана вядзе папулярны турыстычны маршрут Кетцалес працягласцю 12 км. Да захаду ад вулкана знаходзяцца вёскі Сэра-Пунта і Волькан, на ўсход - горад Бакетэ. Недалёка ад Сера-Пунта захаваліся разваліны старажытнага горада, знішчанага вывяржэннем.
Зрэдку на вяршынях з'яўляецца снег і тэмпература падае ніжэй 0 °С.
Зноскі
- ↑ Вулкан Бару(англ.) на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута (праверана 23 ліпеня 2012)
Спасылкі [правіць]
- Вулкан Бару(англ.) на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута
- Volcano Live — John Search
- Peakbagger.com
- Mountain-Forecast.com
- Віртуальны тур на вулкан Бару
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Панамы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра вулкан. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |