Вулкан Руапеху
| Руапеху | |
Вулкан Руапеху |
|
| Тып | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Апошняе вывяржэнне |
1997 |
| Вышыня вяршыні |
2797 м |
| Першае ўзыходжанне |
1879, Бэтхем і Максвел |
|
|
|
Руапеху (маоры: Ruapehu, грымучая прорва) — самы высокі вулкан на Паўночным востраве Новай Зеландыі. Вышыня — 2.797 метраў, знаходзіцца на Цэнтральным плато вострава і з'яўляецца часткай Нацыянальнага парка Тангарыра.
Схілы Руапеху пакрываюць сем невялікіх ледавікоў, даўжыня найбольшага з іх Вакапаха дасягае 1.6 км [1]. У кратары вулкана знаходзіцца кратаравае возера, якое ў 1996 годзе пасля апошняга значнага вывяржэння зышло ў даліну селявым патокам (lahar). Пасля гэтага возера пачало няспынна зноў запаўняцца вадоў, а ў кастрычніку 2003 года яго запаўненне дасягнула 81 %. Было падлічана, што пры адсутнасці вывяржэння, возера перапоўніцца вадой і ў 2004—2005 годзе зноў сыдзе ў даліну селявым патокам.
У апошнія дзесяцігоддзі Руапеху праяўляе самую высокую вулканічную актыўнасць у параўнанні з трыма іншымі суседнімі вулканамі нацыянальнага парка: Нгарухое і Тангарыра. Самым цяжкім вынікам вулканінай актыўнасці Руапеху стала здарэнне 24 снежня 1953 года, калі хуткі поезд Велінгтан — Окленд быў змыты селянымі патокамі кратарнага возера ў раку. Пры здарэнні загінуў 151 чалавек.
Апошнія вывяржэнні вулкана адбыліся ў 1861, 1895, 1903, 1945, 1969, 1971, 1975, 1988, верасні 1995, ліпені 1996 і 1997 гадах. Нягледзячы на тое, што, як адзначалі спецыялісты, навейшыя вывяржэнні былі самымі моцнымі з часоў засялення Новай Зеландыі белым чалавекам — пакеха, чалавечых ахвяр, выкліканых вывяржэннем, не назіралася. У новазеландскім турызме спрабавалі нават дзякуючы гэтаму рабіць рэкламу рэгіёну, каб выклікаць зацікаўленасць рэнтабільнымі гарналыжнымі курортамі на схілах гары.
На схілах гары знаходзяцца тры з чатырох навазеландскіх гарналыжных курортаў Паўночнага вострава:
- Спуск Вакапака (16 пад'ёмнікаў)
- Спуск Туроа (11 пад'ёмнікаў)
- Спуск Тукіна (2 наземныя тросавыя пад'ёмнікі)
На схілах Руапеху бярэ свой пачатак рака Вайката, найдаўжэйшая рака Новай Зеландыі.
Відэаматэрыялы [правіць]
- YouTube: Першы пад'ёмнік на Руапеху (пачатак 60-х гг.)
(Даўжыня 3:36)
Літаратура [правіць]
- ↑ Новая Зеландыя, клімат, http://www.nz-tut.ru/1.html (на рускай мове)