Вулкан Сабалан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сабалан | |
Сабалан (ліпень 2006 г.) |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Вышыня вяршыні |
4811 м |
|
|
|
Сабалан або Савалан (перс. سبلان) — патухлы стратавулкан вышынёй 4813 м у Іранскім Азербайджане, на паўночным захадзе Ірана, у астане Ардэбіль. Узвышша Сабалана звязана на захадзе з ланцугамі Карадага і праз іх з горамі Арменіі і Закаўказзя. Сабалан аддзяляецца на поўдня далінай ракі Аджы-чай ад заходняга адгор'я Талышскіх гор, які накіраваны да воз. Урмія і сканчаецца ўзвышшам Сехенд, на ўсходзе далінай р. Кара-Су ад галоўнага ланцуга Талыша. На вулканічнае паходжанне Сабалана паказвае і склад парод, якія складаюць яго, і форма вяршыні (усечаны конус, які збольшага праваліўся), і прысутнасць гарачых серных крыніц на яго схілах. Вяршыня Сабалана амаль заўсёды пакрыта снегам.
Спасылкі [правіць]
- Савалан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вулкан Сабалан
| Гэта пачатак артыкула пра горы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |