Вулкан Тамбора

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Вулкан Тамбара)
Перайсці да: рух, знайсці
Тамбара
Каардынаты: 8°14′43″ пд. ш. 117°59′34″ у. д. / 8.245278° пд. ш. 117.992778° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

Сумбава, Інданезія

Форма вулкана

Стратавулкан

Дыяметр кратара

6500—7000 м

Глыбіня кратара

700 м

Перыяд утварэння

57 000 гадоў назад

Апошняе вывяржэнне

2011

Вышыня вяршыні

2722 м [1][2]

Адносная вышыня

2722 м


Тамбара (Інданезія)
Тамбара
Тамбара

Тамбарастратавулкан у Інданезіі на востраве Сумбава.

Вывяржэнне вулкана ў красавіку 1815 — наймацнейшае вывяржэнне ў рэгістраванай гісторыі.

Магнітуда[3] 10,1. Энергія выбуху 1027 эрг. Аб'ём выкінутага матэрыялу 50 — 185 км3 (найб. верагодна, больш за 100 км3).

Перад падзеямі[правіць | правіць зыходнік]

Перад вывяржэннем вышыня вулкану была ~4000 м. Ажыўленне вулканічнай дзейнасці пачалося не пазней за 1812, калі былі заўважаны газавыя струмяні каля вяршыні.

Вывяржэнне[правіць | правіць зыходнік]

Першыя магутныя выбухі адбыліся 5.4.1815, іх гук быў чутны на адл. да 1400 км. Хмары попелу закрылі неба над вялікай тэрыторыяй. Масіўныя выпаданні попелу адбыліся на астравах Сумбава, Ламбок, Балі, Мадура, Ява.

Наступныя магутныя выбухі адбыліся 10.4, 11.4, 12.4.1815, яны адчуваліся на адл. да 1800 км. Неба над тэрыторыяй да 500 тыс. км2 было цалкам закрыта хмарамі попелу. Камяні вагою да 5 кг выкідаліся з кратэру на адл. болей за 40 км. На востраве Ламбок слой попелу дасягнуў 60 см. Палі, сады на тэрыторыі выпадання попелу былі цалкам знішчаны.

Пасля вывяржэння[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня вулкану зменшылася да 2850 м, утварылася кальдэра 6×6,5 км, глыбінёю 700 м. Загінула 92 тыс. чал., з іх 10 тыс. непасрэдна ў час выбухаў, а 82 тыс. у выніку неўраджаю і голаду.

Зноскі

  1. Tambora. Global Volcanism Program. Смітсонаўскт інстытут.
  2. MOUNTAINS OF THE INDONESIAN ARCHIPELAGO. Peaklist. Peaklist.org. Праверана 1 мая 2009.
  3. Паводле П. Хейдэрвары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • The Year without a summer? : world climate in 1816 / ed. by C. R. Harrington. — Ottawa: Canadian Museum of Nature, 1992. ISBN 0-660-13063-7 (англ.) 
  • Stommel H., Stommel E. Volcano Weather: The Story of 1816, the Year without a Summer. — Newport RI, 1983. ISBN 0-915160-71-4 (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]