Вулкан Эрэбус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эрэбус
Вулкан Эрэбус (1972 г.). Здымак USGS.
Каардынаты: Каардынаты: 77°32′00″ пд. ш. 167°17′00″ у. д. / 77.533333° пд. ш. 167.283333° у. д. (G) (O) (Я)77°32′00″ пд. ш. 167°17′00″ у. д. / 77.533333° пд. ш. 167.283333° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Flag of Antarctica.svg Антарктыда
Размяшчэнне Сцяг Антарктыды Антарктыда , в. Роса
Тэрыторыя Роса
Форма вулкана Стратавулкан
Апошняе вывяржэнне 2011
Вышыня вяршыні 3794 м [1]
Першае ўзыходжанне 10 сакавіка 1908 г. (:en:Edgeworth David
Вулкан Эрэбус (Антарктыда)
Вулкан Эрэбус
Эрэбус (Ціхі акіян)
Эрэбус
Эрэбус
Commons-logo.svgЭрэбус на Вікісховішчы 

Эрэ́бус (англ.: Erebus) — вулкан у Антарктыдзе, самы паўднёвы актыўны вулкан на Зямлі[2]. Вышыня — 3794 м, размешчаны на востраве Роса, дзе знаходзяцца яшчэ тры пагаслыя вулканы.

Пастаянная актыўнасць вулкана назіраецца з 1972 года. Інстытут горнай здабычы і тэхналогіі штата Нью-Мексіка, ЗША арганізаваў тут станцыю назірання за вулканам. У кратары вулкана маецца ўнікальнае лававае возера.

Вулкан Эрэбус адкрыты 28 студзеня 1841 г. англійскай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам палярнага даследчыка сэра Джэймса Кларка Роса на караблях «Эрэбус» і «Тэрор». Упершыню падняліся на яго вяршыню і дасягнулі краю дзеючага вулкана шэсць членаў экспедыцыі Эрнэста Шэклтана 10 сакавіка 1908 года (экспедыцыя спрабавала пакарыць Паўднёвы полюс)[3].

Карабель і вулкан былі названы ў гонар Эрэба, найстаражытнага грэчаскага бога, які нарадзіўся з Хаосу.

Вулкан Эрэбус знаходзіцца на скрыжаванні разломаў зямной кары і з'яўляецца адным з найбольш актыўных вулканаў планеты. З гэтых разломаў перыядычна адбываюцца магутныя выкіды глыбінных газаў, у тым ліку вадароду і метану, якія, дасягаючы стратасферы, знішчаюць азонавы слой. Мінімальная таўшчыня азонавага слоя назіраецца над морам Роса, дзе размешчаны вулкан Эрэбус.

28 лістапада 1979 года ў схіл вулкана ўрэзаўся пасажырскі самалёт DC-10 новазеландскай авіякампаніі Air New Zealand. У выніку катастрофы рэйса NZ 901 загінула 257 чалавек (з іх 200 — новазеландцы)[4].

Зноскі

  1. GLOBAL VOLCANISM PROGRAM
  2. Erebus // Global Volcanism Program, Smithsonian Institution (англ.) 
  3. Кравчук П. А. Рекорды природы. — Любешов: Эрудит, 1993. ISBN 5-7707-2044-1
  4. New Zealand Disasters: Aircraft Accident: DC. 10 ZK-NZP Flight 901 (англ.) . Christchurch City Libraries. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 1 сентября 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 156. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]