Вульгарызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вульгары́зм (лац.: vulgaris — простанародны) — грубае, лаянкавае слова ці выраз, якія ўжываюцца ў паэзіі для сацыяльна-палітычнай або маральнай характарыстыкі пэўнай асобы. Вульгарызмы знаходзяцца за межамі літаратурнай лексікі, таму карыстацца імі трэба надзвычай асцярожна. Часам паэт звяртаецца нават да нецэнзурнага слова, якое на пісьме замяняецца шматкроп'ем, але даволі лёгка ўгадваецца чытачамі:

Выграбаем конскія яблыкі з дому
Шуфлямі і качэргамі…
Сацыялізм — ня догма.
Сацыялізм — энэргія!
Плюс (!)
электрыфікацыя ўсёй дзяржавы,
Каб зводдаль было відно:
Хто служыць і робіць
дзяржаўную справу,
А хто вырабляе…
(У. Някляеў. «Наскрозь»)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. — 3-е выд., дап. і дапр. — Мінск, 2004.
  • Рагойша, В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. П. Рагойша. — Мінск, 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]