Вуліца Гарнавых, Гродна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вуліца Гарнавых, Ліпавая[1] знаходзіцца ў паўднёвай частцы горада Гродна.
Перайменавана ў 1940 у гонар Г. А. Гарнавых. Адна з галоўных транспартных магістралей занёманскай частцы горада. Працягласць 1300 м., ад маста праз Нёман да вуліцы Суворава.
Да 1940-х пераважалі драўляныя дамы. У пасляваены час вуліца рэканструявана. На ёй месцяца Гродзенская тытунёвая фабрыка, Гродзенская філармонія і інш.
Каля маста, на месцы смерці Г. А. Гарнавых, у 1965 усталяваны мемарыяльны знак.
Зноскі
- ↑ Назва вуліцы да 1940
Літ.:
Гродно. Энциклопедический справочник / «Белоруская Совецкая Энциклопедия» имени Петруся Бровки; Мн., 1989 ISBN 5-85700-015-7.
