Вуліца Давыда Гарадзенскага, Гродна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вуліца Давыда Гарадзенскага — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна. Даўжыня — 350 м. Праходзіць ад вуліцы Вялікая Траецкая да вуліцы Маставая. Перасякаецца з вуліцай Замкавая.
Назва з пач. 1990-х. Названа ў гонар гарадзенскага кашталяна і старосты Давыда Гарадзенскага.
[правіць] Гісторыя
Сфармавалася ў сяр. 18 ст.
Старыя назвы — Пральны завулак (-1939), Навазамкавая (1939- пач. 1990-х)
[правіць] Цікавыя аб'екты
- былая пажарная частка з пажарнай вежай (Гродзенскі музея гісторыі пажарнай справы);
- былы палац Храптовічаў (Гродзенскі музея гісторыі рэлігіі);
- Новы замак (гісторыка-археалагічны музей, абласная бібліятэка імя Я. Карскага);
- Комплекс былога жаночага базыльянскага манастыра (цяпер праваслаўны);
- Абласны драматычны тэатр.
[правіць] Літаратура
- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
