Вуліца Дамініканская, Гродна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вуліца Дамініканская — вуліца ў цэнтральнай часцы Гродна.
Пачынаецца ад вуліцы Савецкай, перасякаецца з вуліцамі Вялікая Траецкая, Малая Траецкая і заканчваецца над ярам Гараднічанкі.
[правіць] Гісторыя
Назва савецкага часу — Клары Цэткін.
Сучасная назва — з пачатку 1990-х гадоў. Даўней назва Дамініканская належала сённяшняй Савецкай вуліцы. Назва нагадвае пра колішняе існаванне тут кляштара і касцёла дамініканцаў.
[правіць] Цікавыя аб'екты
- Помнік генералу Сакалоўскаму (на месцы касцёла);
- Будынкі былога дамініканскага кляштара;
- Месца зруйнаванага ў 19 ст. касцёла дамініканцаў
[правіць] Літаратура
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
