Вуліца Замкавая, Гродна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Вуліца Савецкая
Гродна
Цэнтральная вуліца ў гістарычным цэнтры. Размешчана ад Старога замка да Савецкай плошчы.
Цэнтральная вуліца ў гістарычным цэнтры. Размешчана ад Старога замка да Савецкай плошчы.
Раён Ленінскі
Гістарычная інфармацыя
Назва ў гонар Гістарычная назва
Агульная інфармацыя
Працягласць 360 м
Поштовыя індэксы 230025[1]
Транспарт
Аўтобусы 1, 3, 4, 8, 12, 14, 21, 22, 27, 29
Тралейбусы 1, 2, 3, 6, 7, 9, 11
Прыпынкі грімадскага транспорта Савецкая плошча
Рух Дазволены рух асабістага транспарта да Савецкай плошчы
Пакрыцце Асфальтавае
Будынкі і збудаванні
Архітэктурныя помнікі Стары замак, Новы замак, пажарная каланча, палацы Масальскіх і Храптовічаў
Вуліца Замкавая на схеме центральнай часткі Гродна вызначана сінім колерам

Вуліца Замкавая - адна з найстарых гарадскіх вуліц ў цэнтры горада Гродна, З'яўляецца адным з сімвалаў горада. Працягласць каля 360 м, ад плошчы Савецкай да тэрыторыі Новага і Старага замкаў, ад якіх і пайшла назва вуліцы.

Пачынаецца ад Савецкай плошчы, з абодвух бакоў месцяцца скверы. Далей да скрыжавання з вуліцай Д. Гарадзенскага з абодвух бакоў ідзе шчыльная двух і трохпавярховая забудова 19 стагодзя, большасць дамоў маюць уязныя аркі. Паміж дамамі №5 і 7 праходзіць завулак, які раней меў назву "Цесны", цяпер безназоўны. Скрыжаванне з вуліцай Д.Гарадзенскага рэгулюецца светлафорам, на скрыжаванні стаіць будынак пажарнага дэпо. Далей шлях да Новага і Старога Замкаў толькі пешы, дазволены рух асабістага транспарта на з'ездзе на Нёмана. Вуліца сканчваецца высокім ярам над Нёманам, Стары замак спалучаецца з вуліцай арачным мастом.

Змест

[правіць] Гісторыя

З 12 ст. ад дзяцінца да гандлёва-рамеснага пасаду вяла дарога, у 14-15 стст. звязвала Верхні і Ніжні замкі з рынкам (зараз Савецкая плошча) і Смаленскім гасцінцам. Упершыню ў гістарычных хроніках вуліца згадваецца ў 16 ст. Называлася яна тады як вуліца «яўрэйская з Рынка да Замка». Пасля атрымала назву «Замкавая» і з тых часоў практычна яго не мяняла.

У 14 ст. князь Вітаўт у пачатку вуліцы заснаваў драўляны касцёл, які пры каралю Стэфане Баторыі быў перабудаваны ў каменны.

У 15-16 ст. у канцы вуліцы каля сучасных дамоў №17, 19 існавала Малая Царква і кляштар. Яны былі разрабаваны расійскімі войскамі ў 1665 годзе і апошні раз згадваюцца ў 1679 годзе. Згодна апісанню, зробленному ў 1560 годзе, на вуліцы было 17 забудаваных участкаў, з якіх асобна адзначаны “Замкавы двор”, які пасля быў перабудаваны ў трохпавярховы “палац гродзенскага ландвойта”, і “пусты дом Адама Мышкевіча”. У 1643 ужо стаяў палац і камяніца князя М. Масальскага (сучасны дом №5).

У 80-ых гг. 16 ст. Стары замак пры карэнным чынам перабудоўваецца ў стылі рэнесансу для караля Стэфана Баторыя. Значэнне Замкавай вуліцы значна ўзрасло пасля 1673 года, калі было абвяшчана пра намер праводзіць кожны трэці сейм Рэчы Паспалітай у Гродне. Магнаты актыўна пашыраюць палацавае будаўніцтва. У сярэдзіне 18 ст. на вуліцы стаяла не меньш 7 палацаў, яны былі значна пашкоджаны падчас пажару 1753 года.

Даволі цікавае апісанне сучаснікамі раскошы падчас сеймаў Рэчы Паспалітай:

“Сто, восемьдзесят, пяцьдзесят шляхцячаў на цудоўных, багата прыбраных рысаках суправаджаюць кожны экіпаж. Каляскі блішчаць ад пазалоты, унутры абіты шоўкам. Караль едзе на раскошнай шасцеркай коней, акружаны натоўпам гайдукоў, лаўфераў, карлікаў, неграў, пешых і слуг на конях, за іх рухаюцца каля 60 карэт. Навокал шумна і цесна. Ва ўнутраным замкавым двары пустыя карэты стаяць па абодвух баках у вялікай колькасці, что здаецца дзіўным у такім вялікім натоўпе. Тыя, што не памясціліся на ўнутраным двары, месцяцца на знешнім, дзе бачны тысячы коней, прывязаных к слупам. Каля вячоркам магнаты вяртаюцца дадому, перад імі ідуць служкі, трымаючы пылаючыя факелы, абсыпаючы жарам драўляныя сцены дамоў. У городзе багацце золата, срэбраныя грошы сустракаюцца рэдка..”[2]

У 1753 годзе ў горадзе адбыўся моцны пажар, які значна пашкодзіў "элітную" вуліцу. Тады гарадзенскі стараста Антоній Тызенгаўз выкупіў «пустыя муры» палаца Храптовічаў для пабудовы палаца Ляхніцкіх. Абнавіліся і палац Масальскіх. Сцены домоў тынкаваліся, упрыгожваліся ляпнінай, з'яўляліся ажурныя гаўбцы, праезная частка брукавалася каменем. У 17-18 стст. шчыльна забудована, выбрукаваная камнем, тут знаходзіўся рыбацкі цэх.

Від вуліцу Замкавую ў пач. 20 ст. Справа Фара Вітаўта (не захавалася], далей захаваная забудова, на дальнем баку - пажарная каланча, Стары Замак. Будынкі злева не захаваліся.
Від на пажарную каланчу ў пач. 20 ст.

У 1742 г. быў збудаваны Новы замак па праекце саксонскага архітэктара Карла Фрыдрыха Пепельмана адмыслова для паседжанняў Соймаў Рэчы Паспалітай. У Новым замку ў 1793 г. прайшло гістарычнае «нямое» паседжанне Сойма, якое зацвердзіла другі падзел Рэчы Паспалітай. У лістападзе 1795 г. у Новым замку апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі паставіў свой подпіс пад тэкстам адрачэння.

Забудова вуліцы ў 18 ст. была цалкам каменнай. Пажары 1780, 1782, 1783 годоў не закранулі вуліцу. Пачынаючы з 1795 і да пажару 1899 года забудова вуліцы амаль не змянілася акрамя Фары Вітаўта, які ў 1809 годзе быў перароблен у Сафійскі сабор.

Пажар 1899 значна знішчыў вуліцу Замкавую. Пабудавалі дом для гарадзенскага праваслаўнага братэрства (сучасны дом № 3), трохпавярховы асабняк стацкага дарадніка Харчанка (дом № 9). На месцы згарэлага флігеля каралеўскіх стайняў з'явіўся жылы будынак, які знаходзіцца і цяпер. У 1902 годзе насупраць палаца Храптовічаў была пабудавана пажарная каланча, рашэнне пра будаўніцтва якой у горадзе было прынята пасля знішчальных пажараў. Каля каланчы захаваўся флігель каралеўскіх стайняў. Уладальнік тытунёвай фабрыкі Шарашэўскі заклаў падмуркі пад новыя будынкі на левым баку вуліцы (сучасныя дамы №12, 14)

Падчас Вялікай айчынай вайны ў раёне вуліцы Замкавай знаходзілася яўрэйскае гета, у якім было знішчана 29 тысяч чалавек. У памяць пра гэта на доме №7 усталявана мемарыяльная дошка.

У пасляваенны час у сувязі з будаўніцтвам Палаца культуры тэкстыльшчыкаў (пл. Савецкая,6, 1958) і Дома быту(цяпер мае №4, 1971) на левым баку вуліцы была знішчана найбольш каштоўная частка ансамбля вуліцы, таму з цотнага боку пасля будынку з № 4 ідзе №12. Да 60 гадоў 20 ст. стаяў каменны будынак цэха рыбака. Таксама ў гэты час існала практыка дабудовы паверхаў у існуючых дамах. Так, двух павярховы мансардны дом №15 пасля дабудовы стаў чатырохпавярховым, пры гэтым атрымаўшы сучасны вугляд.[3] Апошняе змяненне ансамбля вуліцы адбылося ў 1961, калі была знішчана Фара Вітаўта, на месцы якой так нічога і не было пабудавана.

Сёння забудована 2-3 паверхавымі дамамі, сярод якіх вылучаецца ансамбль вулічнай забудовы 19 ст. з рысамі позняга класіцызму, ампір, «мадэрн» і вежа пажарнага дэпо канца 19-пач. 20 ст.

[правіць] Ня цяцотным баку

Будынак па вул. Замкавая, 3
Будынак па вул. Замкавая, 5
Будынак па вул. Замкавая, 7
Будынак па вул. Замкавая, 9
Будынак па вул. Замкавая, 11

№1: На месцы дома, які б меў нумар 1, месціцца невялічкі сверык. Раней на гэтым месцы знаходзіўся Фарны касцёл, які быў пабудаваны ў канцы 14 ст. і ўзарваны ў 1961.

№3: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. У канцы 19ст. у доме размяшчалася Гродзенскае праваслаўнае братэрства. Будынак займае дачэрняе прадпрыемства “Гродзенская МПМК-146” ГАУП “Гроднааблсельстрой”.

№5: Трохпавярховы будынак. П-абразны ў плане будынак. З паўночнай часцы прыбудаваны аднапавярховая гаспадарчая прыбудова. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы, як камяніца Масальскіх. Адзін з найстарэйшых жылых дамоў у Гродна. Пабудаваны 1643[4], па іншым звесткам - каля 1726. У 1726 г. будынак быў заняты юрыдыкай гродзенскага старасты Міхала Масальскага. У 1781 г. князь Ксаверы Масальскі запісаў яго віленскаму біскупу Ігнацыю Масальскаму. У 1794 г. сядзіба належала ўжо гродзенскаму падкаморыю Францішку Юндзілу. 28 сакавіка 1920 г. тут прайшоў агульны сход Гродзенскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Восенню таго ж года адбываліся беларускія сямейныя вечарыны і запіс у Грамаду беларускай моладзі. У 1925 г. жыў беларускі дзеяч М. Галавач. На 1926 г. у будынку месцілася яўрэйская релігійная школа «Tora Jabne» (кіраўнік доктар Нямцэвіч) ды «Клуб яўрэйскай інтэлтгенцыі».[5] Пасля Другой сусветнай вайны будынак моцна змяніў выгляд, быў прыбудаваны франтон і балконы.[6] У 1950 г. будынак займала гандлёва-кулінарная школа,а з 1970-х гг. размешчаны інтэрнат №1 УА “Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта”.

№7: Адна- і часткова двухпавярховы С-падобны ў плане будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як частка палаца Масальскіх. Вялікі палац Масальскіх быў пабудаваны на месцы (а магчыма і ўтрымліваў частку сценаў) трох паступова набытых камяніц. Першапачаткова двухпавярховы доўгі мураваны П-падобны ў плане будынак, аздоблены прафіляваным карнізам і міжпаверхавым поясам, быў накрыты высокім “ламаным” “французскім” дахам з вялікімі мансарднымі вокнамі. Палац меў два асіметрычна размешчаныя аркавыя праезды. Пасля пажару 1899 г. большая частка будынка была разабрана, а з яго рэшткаў пабудавалі дом па вул. Замкавая № 7. Будаўніцтва вялі яго новыя ўладальнікі Трылінг і Сімхэ Абрам, якія каля 1905 г. выкупілі ў былых уладальнікаў Мендэля і Рыўкі Собаляў.[6]

Будынак па вул. Замкавая, 13
Будынак па вул. Замкавая, 15
Будынак па вул. Замкавая, 15А
Будынак па вул. Замкавая, 17
Пажарная каланча: Замкавая, 19
Стары Замак. Замкавая, 21.
Будынак ля пажарнай каланчы: Замкавая, 19

Цяпер будынак займае ААТ “Прадуктовы сэрвіс” г. Гродна. Ва ўнутраным дворыку дома ў двухпавярховай часцы працуе крама канцтавараў (пан-пят 9.00-17.00). На вугле дому з боку дома №5 вісіць мемарыяльная дошка “памяці 29 тысяч вязняў-ахвяр фашызму. У гэтым раёне ў 1941-1945 гг знаходзілася гета”(на рускай і яўрэйскай мовах).

У будынку знаходзіцца РУПАД “Гроднааўтадар”. Прымыкае да дому № 11. Будынкі №9-11-13-15 утвараюць адзіную забудову і адрозніваюцца адзін ад аднаго толькі колерам афарбоўкі.

№9: Трохпавярховы будынак, з унутранай часцы прыбудаваны двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як трохпавярховы маёнтак стацкага саветніка Харчанка.

№11: Трохпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць.

У доме месціцца шлюбны салон “АдкажыДа” (“СкажиДа”) (час працы пан-пят 11.00-19.00, суб 10.00-15.00), “Каменны замак” (вырабы з камення і помнікі), ЦБУ-5 ЗАТ “РРБ-Банк” (працуе пан-чац 9.00-13.00, 13.45-17.00; пят 9.00-13.00, 13.45-15.45), салон друку “Аліпрынт”(час працы пан-пят 9.30-18.30, суб-няд 10.00-16.00), інтэрнэт правайдэр “Атлант Тэлекам” (працуе пан-пят 9.00-19.00), “Кластур” (працуюць 9.00-19.00), “Рыэл-кампані” (час працы 10.00-18.00), цэнрт продаж бытавой тэхнікі “Ролік” (час працы пан-пят 10.00-20.00, суб 10.00-18.00, няд 10.00-16.00, аднак кожны чацвер і першы дзень месяца крама працуе з 13.00), салон сувязі МТС (працуе так жа, як і “Ролік”). Прымыкае да дамоў №9 і 13.

№13: Трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць.

Будынак займае УА “Гродзенскі абласны дом тэхнічнай мастацкай творчасці вучнёўскай моладзі”. У арцы дома месціцца крама “Ткалля” (час працы пан-пят 11.00-19.00, суб-няд 11.00-15.00). прымыкае да дамоў №11 і 15.

№15: Чатырохпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Цалкам жылы дом. Прымыкае да дому № 13 і 15А.

№15А: Трох- і чатырохпавярховы будынак. Жылы дом. Дом узорнага ўтрымання і грамацкага парадку. Прымыкае да дому № 15.

№17: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Цалкам жылы дом.

№19. Будынак пажарнай каланчы. Гісторыка-культурная каштоўнасць. На пачатку 20 ст. было ўзведзена пажарнае дэпо, завершанае ў 1902 г. Комплекс пажарнай часткі горада быў пабудаваны ў форме карэ. Галоўны, паўднёвы фасад комплексу з боку вуліцы Замкавай складаўся з сучаснага дома № 17, № 19 ды пажарнай каланчы, якія злучала 1-павярховае збудаванне з 7 ўездамі для пажарных машын. З захаду, з боку Старога замка, знаходзіўся 1-павярховы фасад. З боку Гараднічанкі і сучаснай вуліцы Вялікай Траецкай праходзіў мур. У паўночнай частцы комплекса знаходзілася драўляная трэніровачная вежа.[7]

Цяпер будынак займае пажарная аварыйна-выратавальная частка №1 Леніскага раёна г. Гродна. З боку вуліцы Траецкай намаляваны жывапіс, у якім прадстаўлены выратавальнікі розных часоў ад Сярэднявечча да нашых часоў, твар жанчыны у канцы малюнка вельмі падобны на Мону Лізу з карціны Леанарда да Вінчы. На назіральнай пляцоўцы бачны манекен выратавальніка, які назірае ў бок Савецкай плошчы. Адначасова ля пажарнай каланчы стаіць трохпавярховы дом з №19, які таксама мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

№21: Стары замак. Помнік архітэктуры дзяржаўнага значэння. Перабудаваны на месцы замка Вітаўта ў канцы 16 ст. Цяпер увесь будынак займае Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-архіялагічны музей (працуе аўт-няд 10.00-18.00, аднак каса да 17.00).

[правіць] На цотным баку

Будынак Дома быту па вул. Замкавая, 4
Будынак па вул. Замкавая, 12
Будынак па вул. Замкавая, 14
Будынак былога палаца Храптовічаў па вул. Замкавая, 16
Будынак па вул. Замкавая, 18
Цэнтральны ўваход у Новы Замак, вул. Замкавая, 20

№4: Пяціпавярховы будынак са шкла і бетона. Пабудаваны ў 1971 годзе. Пры пабудове Дома быту была знесена каштоўная забудова на цотным баку вуліцы Замкавая, у тым ліку старажытны будынак цэху рыбакоў.

Цяпер у будынку месціцца цэлы шэраг устаноў: тэрміновая хімчыстка, тэрміновае фота, каляровая ксеракопія, медыцынскі цэнтр “Ладэ” (працуе пан-суб 8.00-21.00, няд 9.00-16.00).

№12: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. Цалкам жылы дом.

№14: Трохпавярховы будынак, вынесены ў глыбіню вуліцы на 50 метраў. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. Цалкам жылы дом.

№16: Двухпавярховы будынак. Палац Храптовічаў. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Помнік архітэктуры 17-18 ст (згодна шыльдзе на доме). Пабудаваны ў 1742-52, 1790 гг. Замкнуты ў плане будынак.

Будынак займае УК “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі” (працуе аўт-няд 10.00-18.00, аднак каса да 17.00). Уваход у музей праз арку.

№18: Двухпавярховы будынак. Знаходзіцца на скрыжаванні з вуліцай Д. Гарадзенскага. Гісторыка-культурная каштоўнасць. З боку вуліцы Замкавая знаходзіцца шлюбны салон “Мілона” (час працы пан-пят 11.00-18.00, суб 11.00-15.00, няд – па запісу).

№20: Новы замак. Музей працуе з 9.00-18.00, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага пан-чац 10.00-20.00, суб-няд 10.00-18.00. У асобным будынку знаходзіцца Дзяржаўны архіў грамацкіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці, які працуе пан-пят 8.30-13.00, 14.00-17.30.

[правіць] Паркі, скверы

Маецца два сквера. Адзін стаіць на месцы былога Фарнага касцела, агароджаны вуліцамі Замкавая, Кастрычніцкая, Савецкая плошча. Другі сквер месціцца на цотным баку на месцы дамоў №2-4-6-8-10.

[правіць] Помнікі, мемарыяльныя дошкі

Мемарыяльная дошка на будынку па вул. Замкавая, 7
План гета па вуліцы Замкавай

На доме №7 усталявана мемарыяльная дошка з наступным тэкстам: “Памяці 29 тысяч вязняў-ахвяр фашызму. У гэтым раёне ў 1941-1945 гг знаходзілася гета” (на рускай і яўрэйскай мовах).

У пачатку 30 гадоў 20 ст. у Гродне жыло каля 21 тысячы яўрэяў, што складала каля 42% насельніцтва горада. Пасля фашыскай акупацыі 23 чэрвеня 1941 года ў Гродне былі створаны 2 гэта: №1 у раёне вуліцы Замкавая і №2 у раёне сучаснай вуліцы Лідская. Уваход у гета №1 ажыццяўляўся праз адзіныя вароты, якія выходзілі на вуліцу Замкавая і знаходзіліся прыкладна на месцы мемарыяльная дошкі. 2 лістапада 1941 года пачалося перасяленне ў створаныя гета. У гета №1 апынулася каля 15 тысяч чалавек, у №2 - каля 10 тысяч. Пасля ліквідацыі гета №2 у лістападзе 1942, большасць вязняў апынулася ў гета №1, астатнія былі адпраўлены ў Асвенцым. У гета па вуліцы Замкавая заставалася каля 17 тысяч яўрэяў, аднак ўжо ў снежні 1942 года іх колькасць снізілася да 12,5 тысяч. У пачатку 1943 года гета было ліквідавана: у студзені - каля 10 тысяч, а ў лютым яшчэ каля 5 тысяч жыхароў гета былі вывезены ў Асвенцым і Трэблінку і знішчаны. У сакавіку 1943 года тыя, хто застаўся ў гета, былі адпраўлены ў Беласток, дзе пазней таксама былі забіты. Згодна дакладу ўезднага камісара фон Плетца, агульная колькасць знішчаных з Гродна і наваколля склала больш за 41 тысячу чалавек.[8]

Мост у Стары Замак па вуліцы Замкавай

Паміж Новым і Старым замкамі ў самым канцы вуліцы размешчана драўлявая скульптура князя Вітаўта.

[правіць] Масты, пераходы

Стары замак з вуліцай Замкавай злучае каменны арочны мост, які з’яўляецца старэйшым у Беларусі. Ён быў пабудаваны ў другой палове 17 ст. замест драўлянага.[9] Даўжыня маста - каля 30 метраў. Мае 3 пралёты, 2 слупы.

[правіць] Рух транспарта

Вуліца адкрыта для руху транспарта ад крыжавання з вуліцамі Гарадзенскага-Траецкая да Савецкай плошчы. Заезд на Савецкаю плошчу забаронены. Таксама забаронены пад’езд да Старога і Новага замка. Дазволены рух па з’ездзе да Немана з 8.00 да 19.00.

[правіць] Паркоўка

Дазволена з абодвух бакоў вуліцы, за выключэннем невялікага вучастка перад Савецкай плошчай. Каля Дома быта (№4) маецца паркоўка для наведвельнікаў.

[правіць] Грамадскі транспарт

Грамадскі транспарт на вуліцы не ходзіць, да вуліцы лепей за ўсе дабрацца праз прыпынкі грамадскага транспарта на Савецкай плошчы.

Зноскі

  1. http://zip.belpost.by/street/grodno
  2. Королевский город Гродно, путеводитель, Рифтур, 2008, А. Семенчук и др.
  3. http://www.harodnia.com/a246.php Архітэктура Гродна
  4. http://globus.tut.by/grodno/index2.htm#masalski_kamyanica Глобус Беларусі
  5. http://forum.grodno.net/index.php?topic=529579.0 "От Каложи до фортов"
  6. 6,0 6,1 http://euro-dom.org/index.php?newsid=59 Забудова князёў Масальскіх на вуліцы Замкавай у Гродне
  7. http://harodnia.com/a158.php Архітэктура Гродна
  8. Піваварчык С.М. Храналогія ліквідацыі яўрэяў у Гродна
  9. http://grodnoo.narod.ru/16.html Славутасці Гродна. Стары Замак

Літ.:

Гродно. Энциклопедический справочник / «Белоруская Совецкая Энциклопедия» имени Петруся Бровки; Мн., 1989 ISBN 5-85700-015-7.

[правіць] Гл. таксама

Герб Рэспублікі Беларусь Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 2 - Забудова вул. Замкавай, XVIII стагоддзе, першая чвэрць - другая палова XIX стагоддзя, 1793 i 1902 гады
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах