Вуліца Маршалкоўская, Варшава
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вуліца Маршалкоўская (польск.: Ulica Marszałkowska) — адна з галоўных вуліц Варшавы, важная камунікацыйная артэрыя ў кірунку поўнач-поўдзень. Даўжыня 3580 м. Пралягае ад плошчы Люблінскай уніі да Банкаўскай плошчы.
Забудоўваецца з 18 ст. У 1960-1969 на ўсходнім баку вуліцы на ўчастку ад Ерусалімскіх алей да вуліцы Сьвентакшыскай пабудаваны комплекс будынкаў гандлёвага, офіснага і жыллёвага прызначэння, вядомы як Усходняя сцяна (Ściana Wschodnia).