Вуліца Элізы Ажэшкі, Гродна
Вуліца Ажэшка, Раскоша, Мураўёўская, Садовая - вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна, названая ў гонар польскай пісьменніцы Э. Ажэшкі. Працягласць складае каля 1000 м, ад вуліцы Савецкай да Прывакзальнай плошчы. Буйны цэнтр грамадскага жыцця горада.
Пачала фарміравацца ў 1760-1780 як вуліца Гарадніцы. Тут былі пабудаваны першыя на Беларусі тыпавыя дамы для наёмных рабочых Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур (захаваўся тлолькі адзін дом), будынак медыцынскай школы (зараз адміністрацыйная ўстанова), корчмы, прымыкалі палац Тызенгаўза і батанічны сад. Асабліва інтэнсіўна вуліца пачала развівацца пасля атрымання Гродна статуса сталіцы губерніі. Пасля пракладкі ў 1862 чыгункі Пецярбург-Варшава вуліца звязала вакзал з цэнтрам і стала адной з галоўных вуліц горада.
Сярод захаваўшыхся пабудоў 19-20 стст. былы дом віцэ-губернатара, былая жаночая гімназія (зараз корпус ГрДУ), былы шпіталь, сабор Покрыва Прасвятой Багародзіцы, жылая забудова.
У 1930-я будаваліся 2-3 паверхавыя каменныя дамы і аднапаверхавыя драўляныя, пад час Другой сусветнай вайны моцна разбурана. У 1960—70 гістарычная застройка часткова рэканструіравана, пабудаваны сучасныя будынкі. Адноўлены дом Элізы Ажэшкі, усталяваны помнік Янку Купалу.
| Славутасці Гродна | |
|---|---|
| Раёны і кварталы | Гарадніца • Занёманскае прадмесце • Каложа • Новы свет • Стары горад |
| Вуліцы, плошчы і бульвары | Вялікая Траецкая • Замкавая • Карла Маркса • Кірава • вуліца Савецкая • Савецкая плошча • Элізы Ажэшкі |
| Палацы і сядзібы | Новы замак • Стары замак (Замак Вітаўта) • Палац Храптовічаў • Палац Сапегаў • Панямонь • Станіславова |
| Грамадскія будынкі і збудаванні |
Крывая афіцына • Вадацяжныя вежы |
| Музеі | Аптэка езуітаў • Дом-музей Элізы Ажэшкі • Музей Максіма Багдановіча |
| Манастыры, саборы і храмы | Каложская царква • Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканцаў • Касцёл Адшукання Святога Крыжа • Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя • |
