Вушкі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ву́шкі — традыцыйная мучная страва беларускай і польскай кухні, блізкая да варэнікаў, калдуноў і г.д.
Запякаюцца на блясе, адварваюцца ў падсоленай вадзе або смажацца на алеі, змяшчаюць розныя начынкі. Падаюцца да булёнаў, супоў і г.д. Традыцыйны дадатак да баршчу ў час вігіліі, у гэтым выпадку найчасцей гатуюцца з грыбным фаршам. Назва паходзіць ад формы, якая нагадвае чалавечае вуха. Могуць быць і самастойнай стравай, у тым ліку дэсертнай.
Крыніцы [правіць]
- Белы А. Вушкі // Праект «Наша ежа»
