Вушная сера

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вушная сера

Вушная сера (лац. cerumen) — жоўта-карычневая ваксападобная сакрэцыя, якую выпрацоўваюць серныя залозы слыхавога праходу ў вушах людзей і іншых млекакормячых. Вушная сера служыць для ачысткі і змазкі слыхавых каналаў, а таксама ўяўляе сабой абарону ад бактэрый, грыбкоў і насякомых.

Лішак вушной серы можа прыціснуць барабанную перапонку і прывесці да частковай страты слыху, а таксама шуму ў вушах, галавакружэнню, ірвоты і сутарг.

У вонкавым вуху каля 2000 серных залоз, якія выпрацоўваюць 12-20 мг вушной серы ў месяц. Сера складаецца з бялкоў, тлушчаў, свабодных тлустых кіслот, мінеральных соляў. Частка бялкоў з'яўляюцца імунаглабулінамі, якія вызначаюць ахоўную функцыю. pH вушной серы роўны 4-5, што процідзейнічае развіццю бактэрыяльнай і грыбковай флоры. Акрамя таго, у склад серы ўваходзяць адмерлыя клеткі, скурнае сала, пыл і іншыя ўключэнні.