Выбух у мінскім метрапалітэне
Выбух у мінскім метрапалітэне — выбух, які адбыўся ў мінскім метрапалітэне на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года ў 17:56 па мінскім часе[1]. 15 чалавек загінулі[2], больш за 200 пацярпелі.[3]
Змест |
[правіць] Акалічнасці выбуху
Станцыя «Кастрычніцкая» — найбліжэйшая да рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка і найбольш загружаная з усіх станцый мінскага метрапалітэна. Станцыя Кастрычніцкая з'яўляецца перасадачны вузлом на іншую лінію метро. Да моманту выбуху там знаходзілася каля 300 чалавек.[4]
Меркавана, выбух адбыўся паміж другім і трэцім вагонам[5] у раёне другога шляху (кірунак да станцыі метро «Інстытут Культуры»). Магчыма, бомба была закладзена пад лаўку на станцыі насупраць другога вагона. Магутнасць выбуховага прыстасавання складала ад 5 да 7 кг у трацілавым эквіваленце. Яно было начыненае металічнымі шарыкамі.[4]
Па словах некаторых відавочцаў, у выніку выбуху адбылося разбурэнне эскалатара. На пероне — варонка дыяметрам 80 сантыметраў[6].
Да станцыі метро прыбылі пажарныя разлікі, карэты хуткай дапамогі і Медыцынская служба Міністэрства надзвычайных сітуацый. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі МНС.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з нагоды надзвычайнага здарэння[7], пасля чаго разам з міністрам унутраных спраў і сваім сынам спусціўся ў метро для ўскладання кветак на месца выбуху.[8]
Неўзабаве выбух быў прызнаны тэрактам.[9]
[правіць] Міжнародная рэакцыя
Старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузек выказаў спачування сем'ям загінуўшых у выніку выбуху ў мінскім метро[10].
Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка дапамогу ў раследванні акалічнасцяў выбуху ў мінскім метро. Таксама ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Беларусі ён выказаў спачуванні ў сувязі з адбыўшымся[11]. Таксама Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін накіраваў тэлеграму спачування старшыне ўрада Беларусі Міхаілу Мясніковічу[12].
Старшыня АБСЕ Аўдронюс Ажубаліс выказаў спачуванні народу Беларусі ў сувязі з выбухам у мінскім метро[13].
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў спачуванні сем'ям загінуўшых і дадаў:[14]
Я перадаю шчырыя спачуванні сем'ям ахвяр. ААН разам з дзяржавамі-членамі працуе над тым, каб прадухіліць гвалтоўныя, тэрарыстычныя метады.
Дэпутат нямецкага Бундэстага Марылюізэ Бэк ад імя фракцыі «Зялёных» выказала спачуванні пацярпелым і сем’ям загінулых у выніку выбуху ў мінскім метрапалітэне. Сама яна адзначыла, што «шакіравана жудаснымі падзеямі на станцыі Кастрычніцкая»[15].
Паводле прэс-службы прэзідэнта Беларусі дапамогу ў расследаванні тэракта ў мінскім метро прапанавалі Вялікабрытанія і Ізраіль[16].
Губернатар Санкт-Пецярбург а Валянціна Мацвіенка накіравала свае спачуванні беларускаму народу, прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка і намесніку гарвыканкама Мікалаю Ладуцька:[17]
Выказваю самыя глыбокія, самыя шчырыя спачуванні вам, усяму беларускаму народу ў сувязі з тэрактам у самым цэнтры беларускага сталіцы — мінскім метро. Гэта наш агульны душэўны боль. Трагедыя ўскалыхнула ўсіх расіян, пецябруржцаў. У гэтыя дні пецябруржцы смуткуюць разам з усімі жыхарамі Беларусі.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР рашуча асудзіў выбух у мінскім метро і выказаў спачуванні ад імя кітайскага кіраўніцтва:[18]
Мы звярнулі ўвагу на выбух у мінскім метро, які выклікаў чалавечыя ахвяры. Мы рашуча асуджаем падобныя дзеянні і просім прыняць спачуванні.
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч выказаў спачуванні прэзідэнту Беларусі ў сувязі з гібеллю людзей у мінскім метро:
Разам з дружалюбным беларускім народам падзяляем боль тых, зто страціў родных і блізкіх. Ад імя народа Украіны і ад мяне асабіста прашу перадаць шчырыя словы спачування і падтрымкі сем'ям загінулых, а таксама пажаданні скарэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым[19].
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы пачала пасяджэнне хвілінай маўчання ў сувязі з тэрактам у Мінску:[20] Старшыня ПАСЕ Мэўлют Чавушоглу паведаміў:
Выбух, які ўнёс жыцці ўжо як мінімум 11 чалавек і траўміраваў многіх іншых, з'яўляецца варварскім актам, цалкам не сумяшчальным з каштоўнасцямі, у імя якіх працуе ПАСЕ. Я хачу выказаць нашы спачуванні сем'ям загінулых, а таксама салідарнасць з усімі пацярпелымі і іх сем'ямі
Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа асудзіў тэракт у Менску і падкрэсліў надзвычайную важнасць барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам:[21]
Супраць грамадзян нашых дзяржаваў здзейснена цяжкае злачынства. Такога роду нечалавечныя акты не маюць ніякага апраўдання.Выказваю свае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых, спачуванні і падтрымку параненым і пацярпелым, сваю салідарнасць з беларускім народам.
Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл звярнуўся са словамі падтрымкі і спачування да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і народа Беларусі ў сувязі з тэрактам 11 красавіка ў мінскім метро[22].
Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выказаў спачуванні сваякам ахвяр тэракта ў Мінскім метрапалітэне:[23]
Міністар замежных спраў Радаслаў Сікорскі накіраваў на імя старшыні МЗС Беларусі спачуванні ў сувязі з трагедыяй у мінскім мэтро[24].
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў выказаў спачуванні свайму беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнка ў сувязі з тэрактам у Мінскі метрапалітэне[25]
[правіць] Наступствы
Рух на маскоўскай лініі метро быў перакрыты: на суседніх станцыях метро «Плошча Перамогі» і «Плошча Леніна» пасажыраў не дапускалі ў метро[26].
[правіць] Пацярпелыя
Непасрэдна ў выніку выбуху загінула 11 чалавек, пазней ад атрыманых траўм яшчэ два чалавекі памерлі ў бальніцы. За медыцынскай дапамогай звярнулася 204 чалавека.
На некаторых навінавых рэсурсах апублікаваныя спісы пацярпелых[27][28].
| Грамадзянства | Загінулыя | Пацярпелыя |
|---|---|---|
| 14 | 196 | |
| — | 5[29] | |
| — | 1[30] | |
| — | 1[31] | |
| — | 1[32] | |
| Усяго | 14 | 204 |
Для аказання дапамогі пацярпелым расійскае міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця накіравала ў Беларусь групу высокапрафесійных урачоў, якія працавалі ў надзвычайных сітуацыях[33][34].
Увечары 12 красавіка на тэлеканале АНТ падчас ток-шоў «Адкрыты фармат» (вядучыя — Вячаслаў Бандарэнка, Тенгiз Думбадзэ) прайшоў беспрэцэдэнтны дабрачынны марафон. На працягу 2 гадзін на спецыяльную тэлефонную лінію патэлефанавала звыш 166 тысяч жыхароў Беларусі, якія пералічылі ў фонд дапамогі пацярпелым ад тэракту звыш 332 мільёнаў беларускіх рублёў (больш 100 тысяч долараў).
[правіць] Жалоба
Прынята рашэнне аб аб'яўленні ў Беларусі нацыянальнай жалобы ў сувязі з гібеллю людзей у выніку выбуху. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.[35]. Траур абвешчаны на 13 красавіка.
[правіць] Узмацненне мер бяспекі
Прэзідэнт Лукашэнка распарадзіўся праверыць усе воінскія склады на наяўнасць узрыўчаткі і боепрыпасаў, узмацніць бяспеку транспарта і месц масавага збору людзей.
Пачаты мерапрыемствы па выяўленню выбуховых рэчываў і зброі, якія захоўваюцца нелегальна.[36] У мінскім метро вядзецца ўстаноўка металадэтэктараў.[37]
[правіць] Грашовыя кампенсацыі
Сем'і загінулых пры выбуху ў мінскім метро атрымаюць па 10 тысяч долараў у эквіваленце, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька: «Рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі прынята: сем'ям загінуўшых будзе выдзелена $10 тысяч». Сем'і пацярпелых атрымаюць матэрыяльную кампенсацыю ў памеры ад 20 да 100 базавых велічынь у залежнасці ад характару траўм: пацярпелыя з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі атрымаюць дапамогу ў 100 базавых велічынь (Br3, 5 млн), людзям з пашкоджаннямі сярэдняй ступені цяжкасці — 50 базавых велічынь (Br1,75 млн), пацярпелым з лёгкімі траўмамі кампенсуецца 20 базавых велічынь (Br700 тыс.)[38]
Таксама ўлады горада прынята рашэнне аб аказанні дапамогі сем'ям загінуўшых у арганізацыі пахавання і цырымоніях памінак. Памер расходаў на гэтыя мэты павінен скласці 800 базавых велічынь (Br28 млн). У мэрыі дадалі, што гарадская адміністрацыя прапануе сваякам загінуўшых для пахавання на выбар любыя могілкі Мінска, за выключэннем Усходніх і Вайсковых[38].
Менгарвыканкам выплаціць матэрыяльную дапамогу ў памеры ад 200 да 400 базавых велічынь ($2,2—4,4 тыс.)асобам, якія атрымалі інваліднасць у выніку выбуху ў мінскім метро: да 400 базавых велічынь інвалідам 1-й і 2-й груп і 200 базавых велічынь — інвалідам 3-й групы[39].
[правіць] Ушанаванне ахвяр
[правіць] Мінск
Увечары 11 красавіка людзі прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску, каб паставіць свечкі і ўскласці кветкі, ушанаваўшы ахвяр выбуху на станцыі метро[40].
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт 12 красавіка выступіў са зваротам у сувязі з выбухам у метро і адслужыў паніхіду па загінулых у 12.00 у мінскім Кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа[41]. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выказалі спачуванні сем'ям загінуўшых, параненым і ўсім пацярпелым у выніку тэрарыстычнага акта[42][43]. 12 красавіка ў касцёле Святых Сымона і Алены ў 12.00 і ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі а 18:30 адбыліся святыя літургіі за ахвяр тэракта[44].
Раніцай 12 красавіка каля пасольства Беларусі ў Маскве з'явіліся першыя кветкі ў знак жалобы па заўчасна загінуўшых у выніку тэракта[45]. Таксама да будынка аддзялення пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу прыходзяць сотні пецябруржцаў, каб пакінуць кветкі, свечкі і свае спачуванні беларускаму народу ў сувязі з катастрофай[46]. Каля 18:00 у раёне месца трагедыі сабраліся некалькі сотняў чалавек, у асноўным — моладзь. Памяць ахвяр тэракта ўшанавалі хвілінай маўчання і ускладаннем кветак[47].
[правіць] Брэст
У сувязі з тэрактам у мінскім метро на цэнтральнай плошчы ў Брэста сабралася каля сотні чалавек, каб выказаць сваю салідарнасць з загінуўшымі і пацярпелымі. Без накіравання адмысловай заявы ў мясцовую адмністрацыю было дамоўлена, каб а 18-й гадзіне загучалі званы касцёла. На акцыю прыйшла ў асноўным моладзь, якая несла кветкі і свечкі да знака «нулявога кіламетра»[48].
[правіць] Гродна
Як паведамляе «Вечерний Гродно», 13 красавіка а 20:30 на пл. Савецкай гараджане плануюць ушанаваць памяць ахвяр трагедыі хвілінай маўчання[49]. Акцыя прайшла з удзелам больш за 300 гродзенцаў[50].
[правіць] Магілёў
Акцыі шанавання ахвяр выбуху ў мінскім метро прайшлі на пл. Леніна каля знака «нулявога кіламетра» і каля Вечнага агню на пл. Савецкай. На месцах моладзь ўскладала кветкі і запальвала свечкі[51].
Пазней была аб'яўлена агульнагарадская хвіліна маўчання. Паводле інфармацыі, якая паступіла з гарвыканкаму, 13 красавіка ў 14.00 прагучыць хранометр і жалобны звон, спыніцца транспарт. На адміністрацыйных будынках горада будуць жалобна аформленыя сцягі[52].
[правіць] Віцебск
Акцыя па ушанаванні заўчасна загінулых на ст. м. «Кастрычніцкая» павінна прайсці каля падземнага пераходу на плошчы Перамогі ў Віцебску, дзе раней быў усталяваны знак «нулявога кіламетра», каб ускласці там кветкі і запаліць свечкі[53].
[правіць] Гомель
У Гомелі ў знак салідарнасці з ахвярамі тэрарыстычнага акта да знака «нулявы кіламетр» былі ўскладзены кветкі і запаленыя свечкі. 12 красавіка праз суткі пасля выбуху памяць загінулых была ўвекавечана хвілінай маўчання[54].
Паводле паведамлення прэс-службы Гомельскага аблвыканкама ў сувязі з тэрактам у мінскім метро у Гомелі былі адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы.[54]
[правіць] Бабруйск
Увечары 12 красавіка і ўначы на 13 красавіка жыхары Бабруйска выйшлі на вуліцы горада ў знак грамадзянскай салідарнасці з жыхарамі Мінска і спачування па ахвярах выбуху. Людзі прыйшлі ў сквер на вуліцы Мінскай, каб запаліць свечкі, ускласці кветкі і ўшанаваць памяць ахвяр хвілінай маўчання[55].
[правіць] Баранавічы
З 13 красавіка да канца тыдня ў горадзе аб'яўлена жалоба. Спыненыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы[56]. У той жа дзень адбылася акцыя салідарнасьці ў памяць аб загінулых, падчас акцыі жыхары горада ўсклалі кветкі да вечнага агню[57]. Таксама 13 красавіка адбылося пахаванне жыхаркі горада Вольгі Салаўёвай, якая загінула падчас тэракта[58].
[правіць] Расследаванне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў генеральнаму пракурору стварыць следчую групу і ўзмацніць яе супрацоўнікамі МНС і КДБ, кіраўніком групы прызначаны намеснік генпракурора Андрэй Швед. Па словах А. Лукашэнка, асабістую адказнасць за расследаванне тэракта нясе намеснік Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Таксама кіраўнік дзяржавы даручыў праверыць магчымыя сувязі сённяшняга выбуха з выбухам на Дзень незалежнасці ў 2008 годзе. Міністру абароны было загадана праверыць усе склады з баявымі прыпасамі і выбуховымі рэчывамі.
Улады Расіі, Ізраіля і Вялікабрытаніі прапанавалі дапамогу ў расследаванні тэракту.[59] Выбухатэхнікі гэтых краін едуць у Мінск[4].
Адразу ж пасля тэракта былі забраныя запісы камер відэаназірання, якія былі ў метро. Таксама праваахоўнымі органамі выкарыстоўваліся фатаграфіі і відэазапісы здарэння, выкладзеныя ў інтэрнэце.
Раніцай 12 красавіка КДБ Беларусі паведаміў пра тое, што ўстаноўлены найбольш верагодны выканаўца тэракта. Вядзецца пошук меркаванага злачынца[60]. Складзены фотаробаты двух падазроных у здзяйсненні тэракта[61]. Імёны падазроных не раскрываюцца.[62]
Крыху пазней па падазрэнні ў дачыненні да тэракту былі затрыманыя некалькі чалавек. Пра гэта паведаміў журналістам Андрэй Швед. На пытанне, ці з'яўляюцца затрыманыя грамадзянамі Беларусі, ён адказваць адмовіўся[63].
13 красавіка на нарадзе аб ходзе расследавання тэракта ў метро Аляксандр Лукашэнка заявіў, што тэракт у мінскім метро раскрыты, выканаўцы затрыманы.
[правіць] Версіі прычын тэракта і палітычныя каментары
Высунута некалькі палітычных версій прычын тэрарыстычнага акту[64]. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі назваў тры версіі: дэстабілізацыя абстаноўкі, помста экстрэмісцкіх арганізацый і дзеянні псіхічна нездаровага чалавека[65][66].
Прэзідэнт Лукашэнка не выключае, што тэрарыстычны акт мог быць арганізаваны звонку[67].
Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі, апазіцыянер Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што магчымае ўзмацненне палітычных рэпрэсій пасля тэракта можа быць выгадны таксама і палітычным сілам за мяжой, якія імкнуцца «знішчыць шанц нашай дзяржавы на еўраінтэграцыю, аслабляць яго незалежнасць»[68].
У брытанскай і амерыканскай прэсе (The Guardian, Independent, Los Angeles Times) выказвалася меркаванне, згодна з якім «тэракт згуляе на руку кіраўніцтву краіны, якое можа выкарыстаць яго як падставу для далейшага наступлення на праціўнікаў улады» Аляксандра Лукашэнкі[69]. Журналісты дадзеных выданняў паказваюць (не салідарызіруючыся з імі) на існаванне канспіралагічных версій, якія прыпісваюць арганізацыю тэракта самім беларускім спецслужбам. Эксперт ИА REGNUM Сяргей Шыпценка паказвае ў сувязі з гэтай версіяй, што Беларусь адчувае сур'ёзныя праблемы на фінансавым рынку і пасля выбараў 2010 года, не прызнаных шэрагам дзяржаў, апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. За некалькі гадзін да тэракту 11 красавіка ўлады абмежавалі доступ да двух найбольш папулярным апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў, на 12 красавіка быў прызначаны разгляд палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў ПАСЕ і Саветам міністраў замежных спраў ЕС[64].
Іншая версія паказвае на магчымую радыкалізацыю некаторай групы беларускай апазіцыі, якая раней выкарыстоўвала толькі да мірныя сродкі, пад уплывам рэпрэсій з боку ўладаў[64].
[правіць] Глядзіце таксама
Зноскі
- ↑ На станции метро «Октябрьская» произошел взрыв (руск.)
- ↑ Колькасць ахвяр тэракта ў метро павялічылася да 15 чалавек
- ↑ Серьезный вызов (руск.)
- ↑ 4,0 4,1 4,2 «Взрывотехники из Британии, Израиля и России едут в Минск»
- ↑ СМИ сообщили о погибших при взрыве в Минске (руск.)
- ↑ Глава МВД: Взрыв эквивалентен 5-7 килограммам тротила (руск.)
- ↑ Лукашенко проведёт совещание по чрезвычайному происшествию в метро
- ↑ Риа Новости
- ↑ Взрыв в минском метро был признан терактом (руск.)
- ↑ ИА REGNUM Старшыня Еўрапарламента выказаў спачуванні сем'ям загінулых пры выбуху ў Мінску = Председатель Европарламента выразил соболезнования семьям погибших при взрыве в Минске — 11 красавіка 2011.(руск.)
- ↑ Lenta.ru Мядзведзеў прапанаваў Лукашэнка дапамогу ў расследаванні тэракту = Медведев предложил Лукашенко помощь в расследовании теракта — 11 красавіка 2011.(руск.)
- ↑ Інтэрфакс-Захад Пуцін спачувае ў сувязі з выбухам у мінскім метро = Путин соболезнует в связи со взрывом в минском метро — 11 красавіка 2011.(руск.)
- ↑ ИА REGNUM Старшыня АБСЕ выказаў спачуванні ў сувязі з выбухам у Мінску = Председатель ОБСЕ выразил соболезнования в связи со взрывом в Минске — 11 красавіка 2011.(руск.)
- ↑ Генсек ООН соболезнует жертвам взрыва в Минске.
- ↑ Марылуізэ Бек спачувае пацярпелым і сем'ям загінулых.
- ↑ Власти Минска предлагают объявить днем траура 14 апреля.
- ↑ Трагедия в минском метро потрясла всех петербуржцев - Матвиенко.
- ↑ Китай поддерживает усилия белорусского руководства по противодействию терроризму - МИД.
- ↑ В.Янукович выразил соболезнования в связи с гибелью людей в минском метро.
- ↑ ПАСЕ пачало паседжанне хвілінай маўчання ў сувязі з тэрактам у Мінску.
- ↑ Жестокий теракт в Минске требует коллективного отпора, заявляет генсек ОДКБ.
- ↑ Патриарх Кирилл выразил поддержку белорусскому народу после теракта в метро.
- ↑ Грузия соболезнует в связи с терактом в Минске.
- ↑ Глава МИД Польши направил соболезнования в связи с трагедией в минском метро.
- ↑ Президент Азербайджана осудил теракт в Минске.
- ↑ «Теракт в Минском метро: Более 100 пострадавших, 11 погибших»
- ↑ http://naviny.by/rubrics/society/2011/04/12/ic_articles_116_173225/
- ↑ http://www.rian.ru/spravka/20110412/363812640.html
- ↑ http://www.rusnovosti.ru/news/141525
- ↑ http://www.interfax.by/news/belarus/90678
- ↑ http://news.tut.by/tragedy/223123.html
- ↑ В результате взрыва в минском метро пострадали восемь иностранцев , Белорусские новости (13.04.2011).
- ↑ http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185249
- ↑ http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185250
- ↑ «В Белоруссии объявят траур по погибшим при взрыве»
- ↑ http://www.interfax.ru/society/txt.asp?id=185492
- ↑ http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185291
- ↑ 38,0 38,1 Пацярпелыя падчас выбуху ў мінскім метро атрымаюць выплаты ў памеры 20-100 базавых велічынь - Мінгарвыканкам = Пострадавшие при взрыве в минском метро получат выплаты в размере 20-100 базовых величин - Мингорисполком — Интерфакс, 13 красавіка 2011.
- ↑ Пацярпелым, якія атрымалі інваліднасць у выніку тэракта, будзе выплачана матэрыяльная дапамога ў $ 2,2-4,4 тыс. = Пострадавшим, которые получили инвалидность в результате теракта, будет выплачена материальная помощь в $2,2-4,4 тыс. — Интерфакс, 13 красавіка 2011.
- ↑ Жыхары Мінску ўшанавалі памяць ахвяр выбуху ў метро = Жыхары Менску ўшанавалі ахвяраў выбуху ў мэтро — Радыё Свабода. — 12 красавіка 2011.
- ↑ Мітрапаліт Філарэт адслужыць паніхіду па загінулых у мінскім метро = Митрополит Филарет отслужит панихиду по погибшим в минском метро — БелТА, 12 красавіка 2011.
- ↑ Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з тэрактам у мінскім метро — Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, 12 красавіка 2011.
- ↑ Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды тэракту ў мінскім метро — Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, 12 красавіка 2011.
- ↑ Каталіцкі Касцёл у Беларусі моліцца за ахвяр выбуху ў мінскім метрапалітэне — Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, 12 красавіка 2011.
- ↑ Да пасольства Беларусі ў Маскве нясуць кветкі = К посольству Беларуси в Москве несут цветы — БелТА, 12 красавіка 2011.
- ↑ Пецябруржцы з мінулага вечара прыносяць кветкі да дыпмісіі Беларусі = Петербуржцы с прошлого вечера приносят цветы к дипмиссии Беларуси — Интерфакс, 12 красавіка 2011.
- ↑ Людмила Сивец, Сергей Альферович Да месца трагедыі мінчане нясуць кветкі і свечкі = К месту трагедии минчане несут цветы и свечи — TUT.BY, 12 красавіка 2011.
- ↑ Акцыя жалобы ў Брэсце = Акцыя жалобы ў Берасьці — Радыё Свабода, 13 красавіка 2011.
- ↑ Хвіліна маўчання = Минута молчания — Вечерний Гродно, 3 красавіка 2011.
- ↑ У Гродне ўшанавалі памяць ахвяр выбуху ў мінскім метро (фота) — Эўрапейскае радыё для Беларусі, 13 красавіка 2011.
- ↑ У Магілёве прайшлі акцыі памяці ахвяр выбуху ў мінскім метро = В Могилеве прошли акции памяти жертв взрыва в минском метро — TUT.BY, 13 красавіка 2011.
- ↑ Агульнагарадская хвіліна маўчання аб'яўлена ў Магілёве = Общегородская минута молчания объявлена в Могилеве — TUT.BY, 13 красавіка 2011.
- ↑ У Віцебску адбудзецца акцыя салідарнасці з ахвярамі тэракта ў мінскім метро — TUT.BY, 13 красавіка 2011.
- ↑ 54,0 54,1 Беларусь смуткуе па загінулых у мінскім метро = Беларусь скорбит по погибшим в минском метро — n1.by, 13 красавіка 2011.
- ↑ Алесь Красавін Бабруйчане смуткуюць па ахвярах тэракта ў мінскім метро = Бобруйчане скорбят по жертвам терракта в минском метро — Вечерний Бобруйск, 13 красавіка 2011.
- ↑ У Баранавічах жалоба = В Барановичах траур — Intex-Press, 13 красавіка 2011.
- ↑ Баранавічы правялі акцыю салідарнасці = Барановичи провели акцию солидарности — Intex-Press..
- ↑ Наталья Семенович, Людмила Прокопова Баранавічы правялі ў апошні шлях Вольгу Салаўёву = Барановичи провели в последний путь Ольгу Соловьеву — Intex-Press, 13 красавіка 2011.
- ↑ «Помощь Беларуси в расследовании теракта предложили Великобритания, Израиль и Россия»
- ↑ http://lenta.ru/news/2011/04/12/who/
- ↑ http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185280
- ↑ http://lenta.ru/news/2011/04/12/compens/
- ↑ http://news.tut.by/tragedy/223076.html
- ↑ 64,0 64,1 64,2 Белорусский эксперт: В Минске произошёл политический теракт // ИА REGNUM
- ↑ http://afn.by/news/i/151107
- ↑ http://www.interfax.by/news/belarus/90716
- ↑ Ура-Информ
- ↑ Naviny.by
- ↑ Западные СМИ: Трагедия в Минске — дело рук белорусских спецслужб?
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Выбух у мінскім метрапалітэне- Выбух у мінскім метро
- Аматарскае відэа, знятае пасля здарэння
- Храналогія падзей
- Папярэдні спіс пацярпеўшых
- Радыё Свабода Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» — 11 красавіка 2011. — фатаздымкі з месца выбуху і каментары сведкаў.
| Катастрофы ў Беларусі | |
|---|---|
| Тэхнагенныя | Выбух на Мінскім радыёзаводзе (1972) • Чарнобыльская катастрофа (1986) • Выбух на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» (2010) |
| Транспартныя | Сутыкненне цягнікоў на станцыі «Крыжоўка» (1977) • Пажар у аўтобусе ў Мінску (1980) • Выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» (2011) |
| Авіяцыйныя | Катастрофа Ан-24Б пад Мінскам (1979) • Катастрофа Як-42 пад Мозырам (1982) • Аварыя Ан-26 у аэрапорце Мінск-1 (1983) • Катастрофа Ту-134А пад Мінскам (1985) • Катастрофа BAe-125 пад Мінскам (2009) • Катастрофа PZL «Kania» пад Высокім (2009) • Сутыкненне двух знішчальнікаў пад Бярозай (2010) • Катастрофа MD-500 пад Мінскам (2010) • Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі (2010) |