Выгнанне бесаў з сляпога і нямога чалавека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выгнанне бесаў з сляпога і нямога чалавека, Джэймс Цісо, канец 19 ст.

Выгнанне бесаў з сляпога і нямога чалавека - адзін з цудаў Ісуса Хрыста ў Евангеллях.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Зпізод запісаны ў Евангеллях ад Матфея 12:22-32, Лукі 11:14-23 і Марка 3:20-30.

Паводле Евангелляў Ісус ацаліў чалавека, які быў апанаваны бесам, а таксама сляпы і нямы, ацалёны пачаў гаварыць і бачыць. Людзі здзіўляліся і казалі: "ці не гэта Хрыстос, Сын Давідаў?" А фарысэі, пачуўшы гэта, сказалі: "Ён выганяў дэманаў няйначай, як Вэльзэвулам, князем дэманскім." Ісус, ведаючы іх думкі, сказаў ім: "Усякае царства, якое раздзялілася самое ў сабе, запусцее; і ўсякі горад альбо дом, які раздзяліўся сам у сабе, не ўстоіць. І калі сатана сатану выганяе, дык ён раздзяліўся сам у сабе, як жа ўстоіць царства ягонае? І калі Я Вэльзэвулам выганяю дэманаў, дык сыны вашыя кім выганяюць? Таму яны вам судзьдзямі будуць. Калі ж Я Духам Божым выганяю дэманаў, то дайшло да вас Царства Божае.."

Ісус працягнуў: "Альбо, як можа хто ўвайсьці ў дом дужага і рэчы яго зрабаваць, калі спярша не звяжа дужага і тады дом яго зрабуе? Хто не са Мною, той супраць Мяне; і хто не збірае са Мною, той раскідае. Таму кажу вам: усякі грэх і блюзнерства даруюцца людзям; а супраць Духа блюзнерства не даруецца людзям; калі хто скажа слова на Сына Чалавечага, даруецца яму; а калі хто скажа на Духа Святога, не даруецца яму ані ў гэтым веку, ані ў будучым".

Духоўныя кіраўнікі народа, бачачы цудоўнае вылячэнне пакутніка, не толькі не прынялі Ісуса Хрыста як Месію, але паспрабавалі распусціць плёткі, што Ён выганяе бесаў д'ябальскай сілай. Адказ Ісуса паказвае недарэчнасць слоў фарысеяў, Хрыстос не можа выганяць сатану яго ж сілай, а калі Ён выганяе Божай сілаю, то ў іх непакаянні няма апраўдання. Ва ўрыўку разглядаееца тэма блюзнерства на Святога Духа, якое даследчыкі разглядаюць як працяглае супраціўленне сіле Святога Духа, Які заклікае да пакаяння. Працяглы адказ ад пакаяння разгдядаецца як блюзнерства на Духа Святога, калі чалавек ужо не здольны да пакаяння, што вядзе яго да духоўнай гібелі, што ў выніку і здарылася з ізраільскімі духоўнымі кіраўнікамі.