Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — спаборніцтва паміж лепшымі прафесійнымі футбольнымі клубамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Яе пераможца аб'яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе.
Змест |
Спаборніцтва [правіць]
У сезоне 2013 году фармат спаборніцтваў быў зменены на двухэтапны. У першых дзвюх колах 12 камандаў гуляюць два разы кожная з кожнай, пасля чаго падзяляюцца на дзве шасцёркі (6 найлепшых і 6 найгоршых), у якіх яшчэ ў два колы разыгрываюць месцы з 1 па 6 у першай шасцёрцы і з 7 па 12 у другой. За кожную перамогу клубу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паразу — нуль. У канцы кожнага сезону некалькі клубаў з найменшай колькасцю ачкоў пераходзяць у першую лігу, а з яе такая ж колькасць клубаў пераходзіць у вышэйшую лігу. Пачынаючы з 2010г. некалькі клубаў з вышэйшай і першай ліг гуляюць у турніры за права выступаць у наступным годзе ў вышэйшай лізе. Пераможца лігі атрымлівае залатыя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе і права прадстаўляць у наступным сезоне Беларусь у Лізе Чэмпіёнаў. Прызёры гуляюць у Лізе Еўропы. Клуб, які стаў чэмпіёнам лігі пяць разоў (не абавязкова запар), мае права змясціць выяву залатой зоркі на сваёй эмблеме.
З 2004 года для атрымання права на ўдзел ў вышэйшай лізе клубы павінныя прайсці працэс ліцэнзавання ад БФФ.
Сучаснасць [правіць]
З сезону 2010 у вышэйшай лізе выступаюць 12 камандаў, якія гуляюць у 3 кругі (кожны клуб гуляе 33 матчы). Апошні клуб выбывае ў першую лігу. Перадапошні гуляе серыю з дзвюх матчаў з другой камандаў першай лігі за права гуляць у вышэйшай лізе ў наступным сезоне.
У 2012 годзе колькасць каманд часова зменшылася з-за 11. Прычынай стала спынення існавання клуба ФК Партызан Мінск, які выйшаў у вышэйшую лігу, але змог знайсці неабходнага фінансавання. У 2013 годзе іх колькасць зноў павялічылася да 12.
Удзельнікі сезону 2013 года [правіць]
- БАТЭ Барысаў
- Белшына Бабруйск
- Гомель
- Дняпро Магілёў
- Дынама Брэст
- Дынама Мінск
- Мінск
- Нафтан Наваполацак
- Нёман Гродна
- Славія Мазыр
- Тарпеда Жодзіна
- Шахцёр Салігорск
Гісторыя [правіць]
Першы чэмпіянат Беларусі быў разыграны ў 1992 годзе. У ім удзельнічалі прадстаўнік БССР у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР Мінскае Дынама, яшчэ пяць камандаў, якія гулялі ў іншых лігах саюзнага чэмпіяната, і дзесяць камандаў з чэмпіянату БССР. Паколькі было прынята рашэнне аб тым каб перайсці ад прынятага ў СССР футбольнага календара, калі чэмпіанат пачынаўся ўвесну, а заканчаўся восенню на "еўрапейскую" сістэму восень-вясна, то першы чэмпіянат быў разыграны ў адзін круг. Розыгрыш чэмпіянату такім чынам працягваўся да сезону 1994-1995 гадоў, пасля чаго зноў перайшлі на "вясну-восень".
Колькасць камандаў, якія гулялі ў лізе вагалася паміж 14 і 16 (у сезоне 1992-1993г.г. іх было 17), пакуль у 2010 годзе ліга не была скарочана да 12 клубаў. Тады ж пачалі і гуляць у тры груга.
Пераможцы [правіць]
Зноскі
Спасылкі [правіць]
- Беларускі футбольны партал (руск.)
- Газета «Прессбол» (руск.)
| Футбол у Беларусі | |
|---|---|
| Вышэйшая ліга | |
| Першая ліга | |
| Другая ліга | |
| Кубак Беларусі | |
| Суперкубак Беларусі | |