Найвышэйшая нацыянальная рада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўстанцы Касцюшкі акварэлі Аляксандра Арлоўскага

Найвышэйшая нацыянальная рада (польск.: Rada Najwyższa Narodowa) — найвышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання 1794 года для ўсёй Рэчы Паспалітай. Утвораная загадам Т. Касцюшкі 21 мая 1794.

У склад Рады ўваходзілі начальнік паўстання, восем радцаў, якія ўзначальвалі аддзелы, і 32 іх намеснікі, па чытыры на аддзел. У Вышэйшай радзе былі ўтвораны аддзелы парадку, бяспекі, справядлівасці, фінансаў, харчовы, ваеннага забеспячэння, замежных спраў, народнай інструкцыі, які наглядаў за школамі, газетамі, прапагандай.

Галоўнай задачай рады была мабілізацыя ўсіх сіл на барацьбу за вызваленне, камплектаванне і забеспячэнне паўстанцкай арміі, арганізацыя новых мясцовых органаў кіравання, стварэнне новай судовай сістэмы, правядзенне ў жыццё пастаноў, распараджэнняў, загадаў Начальніка паўстання і самой рады, вядзенне дыпламатычных спраў, вызначэнне падаткаў. Дзейнасць рады лічылася тымчасовай, да вызвалення краіны і ўсталявання пастаянных органаў дзяржаўнага кіравання. Рада займалася і рэлігійнымі справамі. Мясцовымі органамі ўлады былі ваяводскія камісіі парадку, у склад якіх мелі ўваходзіць па восем землеўладальнікаў, восем домаўладальнікаў мяшчан і па пяць духоўных асоб. Ніжэйшымі судовымі і адміністрацыйнымі органамі павінны былі стаць дазорныя ўпраўленні, якія ўтвараліся ваяводскімі камісіямі з разліку адзін дазор на 1000—1200 сялянскіх гаспадарак. У кожнае дазорнае ўпраўленне назначаўся наглядчык, які разглядаў скаргі сялян на паноў, а таксама скаргі пана на непадпарадкаванне сялян. Ён таксама мог разглядаць спрэчкі паміж сялянамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]