Вышэйшая школа Ліхтэнштэйна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вышэйшая школа Ліхтэнштэйна

Вышэйшая школа Ліхтэнштэйна (ням.: Hochschule Liechtenstein) — адзін з чатырох цэнтраў вышэйшай адукацыі Княства Ліхтэнштэйн, размешчаны ў горадзе Вадуц.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Для падрыхтоўкі інжынераў ў 1961 годзе быў заснаваны Abendtechnikum Vaduz. У 1988 годзе тэхнікум быў перайменаваны ў «Ліхтэнштэйнскую школу інжынераў» (Liechtensteinische Ingenieurschule). У 1992 годзе статус навучальнай установы падняўся да «Ліхтэнштэйнскага інстытута прыкладных навук» (Fachhochschule Liechtenstein). З 2005 года ён носіць сваю цяперашнюю назву.

У 2008 годзе статус інстытута быў падвышаны да універсітэцкага, і зараз, у рамках Балонскага працэсу, там вядзецца не толькі падрыхтоўка бакалаўраў і магістраў  — з'явілася магчымасць атрымаць ступень Ph.D. Ступені, які прысуджаюцца, прызнаюцца краінамі-членамі ЕС, ЕЭЗ і Швейцарыяй.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час у Вышэйшай школе Ліхтэнштэйна навучаецца каля 1 000 студэнтаў. Школа падзелена на чатыры інстытуты:

  • Архітэктуры i планавання
  • Прадпрымальніцтва
  • Фінансавых паслуг
  • Эканамічных інфармацыйных сістэм

Вышэйшая школа Ліхтэнштэйна з'яўляецца асацыяваным членам Еўрапейскага даследчага цэнтра інфармацыйных сістэм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]