Вышэйшы Сход Таджыкістана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вышэйшы сход Таджыкістана, званае таксама Маджлісі Олі — заканадаўчы орган (парламент) Таджыкістана.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшы сход складаецца з дзвюх палат:

  • Ніжняя Палата Прадстаўнікоў (Маджлісі намаяндагон) уключае 63 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. 22 з іх абіраюцца прапарцыйна па партыйных спісах, 41 — па аднамандатных акругах.
  • Верхні Нацыянальны Савет (Маджлісі мілі) складаецца з 33 членаў. 25 з іх абіраюцца мясцовымі меджлісамі на пяцігадовы тэрмін, астатнія 8 прызначаюцца прэзідэнтам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Двухпалатны парламент быў заснаваны новай канстытуцыяй 1999 года, змяніўшы аднапалатны парламент.