Вышэйшы сход Таджыкістана
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вышэйшы сход Таджыкістана, званае таксама Маджлісі Олі — заканадаўчы орган (парламент) Таджыкістана.
[правіць] Склад
Вышэйшы сход складаецца з дзвюх палат:
- Ніжняя Палата Прадстаўнікоў (Маджлісі намаяндагон) уключае 63 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. 22 з іх абіраюцца прапарцыйна па партыйных спісах, 41 - па аднамандатных акругах.
- Верхні Нацыянальны Савет (Маджлісі мілі) складаецца з 33 членаў. 25 з іх абіраюцца мясцовымі меджлісамі на пяцігадовы тэрмін, астатнія 8 прызначаюцца прэзідэнтам.
[правіць] Гісторыя
Двухпалатны парламент быў заснаваны новай канстытуцыяй 1999 года, змяніўшы аднапалатны парламент.
