Вэньянь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вэньянь
Саманазва 文言文
Краіны
Класіфікацыя
Sino-Austronesian[d]
сіна-тыбецкія мовы
кітайская мова
written Chinese language[d]
вэньянь
Пісьменнасць кітайскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 lzh
IETF lzh
Glottolog lite1248
Вікіпедыя на гэтай мове

Вэньянь (вэньянь 文言, літаральна літаратурная мова, суч. кіт. 文言文 wényánwén) — мова на аснове старажытнакітайскай, якая выкарыстоўвалася ў якасці літаратурнай мовы ў Кітаі да Руху 4 мая, а таксама ў Японіі, Карэі, В’етнаме і іншых краінах рэгіёна.

Асаблівасці мовы[правіць | правіць зыходнік]

Класічная кітайская адрозніваецца лаканічнасцю — тэкст на вэньяне змяшчае прыкладна ўдвая менш іерогліфаў, чым такі ж тэкст на сучаснай кітайскай. Гэтаму спрыяе тое, што ў вэньяне:

  • пераважаюць аднаскладовыя словы (запісваюцца адным іерогліфам), у той час як у сучаснай кітайскай пераважаюць двухскладовыя (запісваюцца двума іерогліфамі);
  • многія словы-іерогліфы ў розных сітуацыях могуць быць рознымі часцінамі мовы;
  • выкарыстоўваецца апора на кантэкст, якая дазваляе, у прыватнасці, пазбегнуць лішніх пранаміналізацый (ужывання займеннікаў), частае невыкарыстанне дзейніка наогул;
  • адсутнічаюць знакі прыпынку;
  • адсутнічае афіксацыя.