Вэстмінстэрскі палац

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вэстмінстэрскі палац надвячоркам
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 426
рус.англ.фр.

Вэстмінстэрскі палац (англ.: Palace of Westminster) — будынак на беразе Тэмзы ў лонданскім раёне Вэстмінстэр, дзе праходзяць пасяджэнні Брытанскага парламента. Злучаецца з Трафальгарскай плошчай вуліцай Уайтхол.

Першапачаткова, да 1529 года, служыў сталічнай рэзідэнцыяй англійскіх каралёў. Пасля пажару 16 кастрычніка 1834 г. палац пабудаваны нанава па неагатычным праекце Ч. Бары і А. У. П'юджына. Ад сярэднявечнага палаца ацалелі Вэстмінстэрская зала прыёмаў (1097) і вежа каштоўнасцяў (пабудаваная для захоўвання казны Эдуарда III).

У палацы 1200 памяшканняў, 100 лесвіц і 5 кіламетраў калідораў. З палацавых вежаў найбольш знакамітая гадзіннікавая вежа «Біг-Бен». Вежа Вікторыі вышэй на два метры, яе вышыня - 98,45 м (323 фута). У 1987 годзе палац і бліжэйшых царква святой Маргарыты (1486-1523) былі ўдастоены гонару быць уключанымі ў Спіс сусветнай спадчыны.

[правіць] Галерэя

[правіць] Гл. таксама

Шаблон:Славутасці Лондана Шаблон:Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі

Каардынаты: 51°29′57.5″ пн. ш. 0°07′29.1″ з. д. / 51.499306° пн. ш. 0.12475° з. д. (G) (O) (Я)

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах