Вяземскае ўзвышша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краявід у Вяземскім раёне, наваколле в. Чаромушкі

Вяземскае ўзвышша (руск.: Вяземская возвышенность) — узвышша ў Еўрапейскай частцы Расіі ў Смаленскай вобласці. Найвышэйшая частка Смаленскага ўзвышша. Тэрытарыяльна размяшчаецца пераважна ў Вяземскім раёне Смаленскай вобласці. Найвышэйшы пункт: 319 метраў над узроўнем мора каля вёскі Мар’іна на паўднёвым захадзе ад Вязьмы, ён таксама з’яўляецца найвышэйшым пунктам Смаленскай вобласці і Смаленска-Маскоўскага ўзвышша.

Вяземскае ўзвышша ўзнікла ў дачацвярцічны час. Яно падсцілаецца адкладамі карбону: вапнякамі, даламітамі, пяскамі і глінаамі з праслоямі бурага вугалю. Магутнасць чацвярцічных адкладаў ад 20 да 120 м. Яны прадстаўлены марэнамі, пясчана-жвіровым матэрыялам, на большай частцы перакрытая лёсападобнымі суглінкамі. Рэльеф: буйна-ўзгорыста-градавы краявых утварэнняў з ваганнем вышынь у 20-25 м у выглядзе добра выяўленых палос, падзеленых участкамі спадзіста-хвалістых марэнных раўнін. Даліны рэк глыбока ўрэзаныя. Узвышша ўтварае натуральны водападзел басейнаў рэк Угры, Дняпра і Вазузы.