Вяйнё Валдэмар Аалтанен
| Вяйнё Валдэмар Аалтанен | |
| Wäinö Aaltonen | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Марціла , Вялікае княства Фінляндскае |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Жанр: |
скульптар |
| Вучоба: |
рысавальная школа Асацыяцыі мастакоў Фінляндыі ў Турку |
| Стыль: |
позні мадэрн |
Вяйнё Валдэмар Аалтанен[1] (фін.: Wäinö Aaltonen, 8 сакавіка 1894, Марціла - 30 мая 1966, Хельсінкі) — фінскі скульптар.
Вучыўся ў мастацкай школе Асацыяцыі мастакоў Фінляндыі ў Турку (1910-15) у В. Вестэрхолма, а таксама за мяжой. Падчас паездкі ў Італію ў 1923 выпрабаваў моцны ўплыў прадстаўнікоў кубізму і футурызму - мастацкіх напрамкаў, якія сталі асноўнымі ў яго творчасці. Заваяваў аўтарытэт манументальнымі кампазіцыямі, якія сімвалізуюць незалежнасць краіны (фігуры на мосце ў Тамперэ, 1927-29; група «Праца і будучыня», якая ўпрыгожвае залу пасяджэнняў сейма ў Хельсінкі, 1930; і інш.)
Працаваў у граніце і мармуры, шырока выкарыстоўваў таксама дрэва, тэракоту і бронзу.
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Вяйнё Валдэмар Аалтанен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.8.