Вялняс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вяльняс)
Вялняс
У іншых культурах чорт і Вялес

Вялняс (літ. velnias, vçlinas), або Вэлнс (латыш. velns) - у балтыйскай міфалогіі дэман, вораг бога Пяркунаса. Крадзе ў Пяркунаса скаціну, хаваецца ад пераследвання, ператвараецца ў камень, дрэва, змяю, жывёліну, чалавека і г.д. (часам сам Вялняс мае знешнія атрыбуты скаціны - рогі, капыты). Грымоўнік Пяркунас кідае ў Вялняса маланкай, паражае злодзея і вяртае свой статак. Вялняс звязаны з воднай стыхіяй (літ. Velnio akis, латыш. velna acis «вока Вялняса.» - «акно ў балоце»), будуе ў вадзе плаціны і каменныя масты. Ён звязаны таксама з музыкай, танцамі, валодае мудрасцю. Паводле балтыйскага міфа, Вялняс можа з'явіцца сярод людзей у абліччы звышнатуральна моцнага дзіцяці, уступае ў спаборніцтва з пастухамі, кідаючы дыск. Дзеці, што народжваюцца ад шлюбу Вялняса і зямных жанчын, вельмі моцныя і носяць лукі і стрэлы ў сябе на жываце. Ведаючы пра гэта, жанчыны забіваюць такіх дзяцей. З надыходам хрысціянскай эпохі трансфарміраваўся ў чорта, але відавочна тое, што вобраз Вялняса узыходзіць да ўяўленняў аб бостве падземнага царства. У многім адпавядае славянскаму Вялесу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ва1уs J., Griaustinis ir velnias baltoekandijos kraštu tautosakoje, «Tautosakos darbai», t. 6, Kaunas. 1937/38;
  • Gimbutas М., Velinas, «Proceedings of the Second Conference on Baltic Studies», 1970; яе ж, The Lithuanian god Velnias, у кн.: Myth in In-do-European antiquity, Berk., 1974.