Вялікая Балгарыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Вялікая Балгарыя |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
Вялікая Булгарыя |
||||
| Сталіца | Фанагорыя | |||
| Насельніцтва | булгары | |||
| Пераемнасць | ||||
| ← гуны Першае Балгарскае царства → Волжская Балгарыя → |
||||
Вялікая Балгарыя (Булгарыя) (грэч. Παλαιά Μεγάλη Βουλγαρία) — кароткачасовае аб'яднанне булгарскіх плямёнаў (632—каля 671), якое ўзнікла ў стэпах Усходняй Еўропы неўзабаве пасля распаду дзяржавы гунаў. Асноўная тэрыторыя размяшчалася ў прычарнаморскіх і азоўскіх стэпах.
Аснову аб'яднання склала булгарскае племя кутрыгуры, якому з прыцягненнем славян і рэштак антаў атрымалася вызваліцца ад улады авараў, чыя магутнасць была падарвана няўдалай спробай захопу Канстанцінопаля (626).