Вялікая пагада дзікіх гусей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Вялікая пагада дзікіх гусей
34°13′11″ пн. ш. 108°57′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Кітай
Месцазнаходжанне
Дата заснавання каля 648
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікая пагада дзікіх гусей (кіт. спр. 大雁塔, піньінь Dàyàn Tǎ, пал. даяньта) — цагляная пагада, пабудаваная ў Чан'ане у той час, калі ён быў сталіцай кітайскай імперыі Тан.

Вялікая пагада збудавана пад уплывам індыйскага дойлідства ў 652 годзе і першапачаткова складалася з пяці ярусаў, на якіх былі змешчаны будысцкія статуі і рэліквіі, сабраныя падчас сваіх падарожжаў Сюаньцзанам. У 704 годзе імператрыца У распарадзілася надбудаваць да пагады яшчэ пяць ярусаў. Тры верхнія ярусы моцна пацярпелі ў час сярэдневяковых войн, і іх прыйшлося знесці. У наш час пагада сяміярусная, узвышаецца на вышыню 64 метраў; з верхняга яруса адкрываецца від старадаўняга горада. Непадалёк раскінуўся Храм матчынага кахання (589 г., перабудаваны ў 647 г.)

Вакол пагады — будыйскі манастыр з вялікім паркам, у парку стаіць помнік Сюаньцзану, парк упрыгожаны помнікамі славутых кітайскіх паэтаў, мысліцеляў, мастакоў, вучоных.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]