Вялікая хроніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Вялікая хроніка» «Летопис, то ест Кройника великая з розных многих кройникаров диалектом русским написана» — беларуска-ўкраінскі хранограф эпохі Барока, своеасаблівая гістарычная энцыклапедыя свайго часу, першая сур’ёзная спроба выкладу сусветнай гісторыі на старабеларускай мове. Укладзена ў першай палове 17 ст. Месца ўзнікнення дакладна невядомае.

Рання рэдакцыя помніка, найбольш верагодна, беларускага паходжання, больш позняя — украінскага. Мае кампіляцыйны характар. Паводле жанравай структуры — звод гістарычных аповесцей, апавяданняў і пагадовых запісаў. Складаецца з 3 асноўных частак: «Хронікі ўсяго свету» (грунтуецца пераважна на аднайменнай хроніцы польскага гісторыка М. Бельскага), «Хронікі славянарускай» («Хронікі славян») і «Хронікі літоўскай і жамойцкай» (абедзве грунтуюцца на «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага).

У 1-й частцы апісана далёкае мінулае чалавецтва ад стварэння сусвету да часоў Карла Вялікага, 2-я частка прысвечана гісторыі старажытнай Русі ад заснавання Кіева да 1480 года. Адзін з раздзелаў «Хронікі славянарускай» называецца «Хроніка Белай і Чорнай Русі». У 3-й частцы гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да 1588 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0