Вялікдзень
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вялікдзень або Пасха — пасха — слова арамейскае, якое адпавядае яўрэйскаму песах і азначае: скакаць, танцаваць, весяліцца.
Паводле біблейскіх паданняў, гэта першае з трох галоўных нацыянальных свят яўрэяў, якое было ўстаноўлена ў сувязі з вялікай гістарычнай падзеяй — днём выхаду іх з егіпецкай няволі і святкавалася на працягу васьмі дзён, пачынаючы з вечара 14 да 21 чысла асірыйскага месяца нісана, што адпавядае еўрапейскаму сакавіку — красавіку. Сама пасха, па Бібліі адносілася толькі да вечара з 14 на 15 нісана, калі ў памяць аб выхадзе з няволі патрабавалася пасля абеду зарэзаць ягнё, падсмажыць і есці мяса з апраснакамі і горкімі травамі, есці абутым, падпяразаным поясам і з посахам у руках у знак хуткага выхаду з Егіпта. Астатнія сем дзён пасля пасхі займала свята апраснакоў (г.зн. мацы). Апраснак у культавым рытуале яўрэяў азначаў спешнасць выхаду з Егіпта, калі цеста не паспявала скіснуць. 3 цягам часу, калі ў нетрах іудзейскага веравызнання зарадзілася і пачало развівацца хрысціянства, яно перанесла гэта яўрэйскае свята ў свой рэлігійны рытуал і дастасавала яго сімволіку да Ісуса Хрыста, паводле якой вялікоднае ягнё стала адным з вобразаў Хрыста, які прыняў пакутніцкую смерць на крыжы, а потым уваскрос, як і сама прырода пасля зімы. У хрысціянскіх святцах Вялікдзень стаў адным з дванаццаці вялікіх свят веруючых як свята ачышчэння ад зямных грахоў. Час абавязковага святкавання пасхі, па-беларуску Вялікадня, афіцыйна быў устаноўлены на Нікейскім саборы (325).[1]
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 164.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.164. ISBN 5-343-00151-3.