Вялікі комтур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вялікі комтур[1] або архікомтур (ням.: Großkomtur) — адзін з найвышэйшых саноўнікаў Тэўтонскага ордэна, пераемнік вялікага магістра (хохмайстра).

Пасада вялікага комтура прыблізна адпавядае цяперашнім прэм'ер-міністру і міністру ўнутраных спраў.

У выпадку пагрозы пры адсутнасці хохмайстра меў права кіравання ўзброенымі сіламі Ордэна. У мірны час загадваў арсеналамі, вырабам рыштунку, складамі збожжа, а падчас вайны выконваў ролю абознага і галоўнага інтэнданта войскаў. Яму падначальваўся наземны і водны транспарт.

Адзін з двух ураднікаў, акрамя вялікага магістра, якія мелі ключы ад скрыні з пячаткай Ордэна. Разам з чатырма іншымі саноўнікамі (вялікім маршалам, вялікім шпітальнікам, вялікім шатным, вялікім скарбнікам) уваходзіў у раду вялікага магістра[2]. Да з'яўлення ўраду вялікага скарбніка (1240) распараджаўся скарбам Ордэна.

Памочнікам вялікага комтура быў віцэ-комтур (інакш малы комтур).

Зноскі

  1. Напісанне паводле: Сагановіч Г. М. Тэўтонскі ордэн // БЭ у 18 т. -- Т. 16. -- С. 147.
  2. A History of the Crusades: The Fourteenth and Fifteenth Centuries by Kenneth Meyer Setton, Harry W. Hazard. -- P. 578/

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]