Вялікія раўніны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікія раўніны
Выява
Вялікія раўніны ў штаце Небраска, ЗША
Названа ад раўніна
Кантынент Паўночная Амерыка
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб'екта раўніна
Выява карты
Вялікія раўніны (ЗША)
Вялікія раўніны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікія раўніны (анг.: Great Plains) — перадгорнае плато ў ЗША і Канадзе, на ўсход ад Скалістых гор. Вышыня 700—1800 м над узроўнем мора. Даўжыня каля 3600 км, шырыня ад 500 да 800 км.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

На Вялікіх раўнінах размешчаны тэрыторыі канадскіх правінцый Альберта, Манітоба і Саскачэван і амерыканскіх штатаў Нью-Мексіка, Тэхас, Аклахома, Каларада, Канзас, Небраска, Ваёмінг, Мантана, Паўночная Дакота і Паўднёвая Дакота.

Вялікія раўніны з поўначы на поўдзень дзеляцца на такія асноўныя зоны: плато Місуры, цэнтральныя Высокія раўніны, плато Льяна-Эстакада і Эдуардс. У шэрагу раёнаў назіраецца эрозія горных парод. На поўдні пераходзяць у Мексіканскае нагор’е.

Клімат у межах раўнін кантынентальны. Расліннасць стэпавая (прэрыі).

Зноскі