Вялікі Аўстралійскі заліў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 33°00′00″ пд. ш. 130°00′00″ у. д. / 33° пд. ш. 130° у. д. (G) (O) (Я)

Вялікі Аўстралійскі заліў
Краіна на ўзбярэжжы Сцяг Аўстраліі Аўстралія
Вялікі Аўстралійскі заліў на поўдзень ад раўніны Нуларбар. Фатаграфія NASA.
Вялікі Аўстралійскі заліў на поўдзень ад раўніны Нуларбар. Фатаграфія NASA.
physical
Вялікі Аўстралійскі заліў
Вялікі Аўстралійскі заліў

Вялікі Аўстралійскі заліў — буйны адкрыты заліў, які адносіцца да водаў Індыйскага акіяна. Размешчаны ў цэнтральнай і заходняй часткі паўднёвага ўзбярэжжа Аўстраліі. Вялікі Аўстралійскі заліў працягнуўся на ўсход ад Заходняга мыса ў Заходняй Аўстраліі да Паўднёва-заходняга мыса на Тасманіі. Працягласць ўзбярэжжа заліва складае каля 1160 км. Плошча каля 1335 тыс. км ². Глыбіня да 5670 м. Галоўны порт - горад Адэлаіда. Большая частка заліва размешчана на поўдні тэрыторыі, прылеглай да мяжы штатаў Заходняя Аўстралія і Паўднёвая Аўстралія.

Для берагавой лініі Вялікага Аўстралійскага заліва характэрныя берагавыя скалы (да 60 м у вышыню), пясчаныя пляжы і скалістыя тэрасы. У бухту Уілсан ўпадае рака Дэнмарк.

[правіць] Флора і фаўна

Воды заліва, нягледзячы на адносна невялікую глыбіню, не адрозніваюцца багаццем флоры і фаўны па прычыне нязначнага асадканакаплення. Тым не менш, заліў насяляе мноства акул, асабліва ў прыбярэжных водах, а таксама гладкіх кітоў, якія мігрыруюць унутры рэгіёна.

[правіць] Гісторыя

Вялікі Аўстралійскі заліў быў упершыню даследаваны еўрапейцамі ў 1627, калі галандскі мараплавец Тысен праплыў уздоўж яго заходняй мяжы. Пазней ўзбярэжжа было падрабязна нанесена на карту англійскім даследчыкам капітанам Мэцью Фліндэрсам у 1802, падчас яго плавання вакол Аўстралійскага кантынента.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах