Вялікі Гэтсбі, фільм, 2013

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вялікі Гэтсбі
The Great Gatsby
Постар фільма
Жанр

драма / меладрама

Рэжысёр

Баз Лурман

Прадзюсар

Баз Лурман
Люсі Фішэр
Дуглас Уік
Кэтрын Марцін

Аўтар
сцэнарыя

Фрэнсіс Скот Фіцджэральд (раман),
Баз Лурман,
Крэйг Пірс

У галоўных
ролях

Леанарда Дзі Капрыё,
Кэры Маліган,
Тобі Магуайр,
Айла Фішэр

Аператар

Сайман Даган

Кампазітар

Крэйг Армстранг

Кінакампанія

Warner Bros.,
Village Roadshow Pictures,
Bazmark Films,
A&E Television Networks,
Spectrum Films,
Red Wagon Entertainment

Працягласць

142 хв.

Бюджэт

105 000 000 $

Зборы

278 775 000 $

Краіна

Flag of the United States.svg ЗША
Сцяг Аўстраліі Аўстралія

Мова

англійская

Год

2013

IMDb

ID 1343092

Вялікі Гэтсбі (англ.: The Great Gatsby) — кінафільм рэжысёра База Лурмана, экранізацыя аднайменнага рамана (1925) амерыканскага пісьменніка Фрэнсіса Скота Фіцджэральда. Стужка знятая ў фармаце 3D, у галоўных ролях задзейнічаны Леанарда Дзі Капрыё, Кэры Маліган, Тобі Магуайр і Айла Фішэр. Першапачаткова сусветная прэм'ера планавалася на 25 снежня 2012 года, аднак 6 жніўня 2012 было абвешчана аб пераносе рэлізу на лета 2013. На афіцыйным сайце карціны датай прэм'еры значыцца 10 мая 2013 года. Прэм'ера ў Расійскай Федэрацыі адбылася 16 мая 2013 года.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Нік Кэррауэй з Сярэдняга Захаду, які жыве на Лонг-Айлендзе, зачараваны загадкавым мінулым і раскошным ладам жыцця свайго суседа Джэя Гэтсбі. Ён трапляе ў круг сяброў Гэтсбі і становіцца сведкам яго апантанасці і трагедыі.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

У фільме задзейнічана больш за 70 акцёраў, не лічачы акцёраў масоўкі.

  • Леанарда Дзі Капрыё - Джэй Гэтсбі (Jay Gatsby)
  • Каллан Маколіф - Джэй Гэтсбі ў маладосці (Young Jay Gatsby)
  • Кэры Маліган - Дэйзі Бьюкенен (Daisy Buchanan)
  • Тобі Магуайр - Нік Кэррауэй (Nick Carraway)
  • Айла Фішэр - Міртл Уілсан (Myrtle Wilson)
  • Джоэл Эдгэртан - Том Бьюкенэн (Tom Buchanan)
  • Элізабэт Дебікі - Джордан Бэйкэр (Jordan Baker)
  • Джэйсан Кларк (англ.: Jason Clarke) - Джордж Б. Уілсан (George Wilson)
  • Адэлаіда Клеменс - Кэтрын (Catherine)
  • Амітабх Бачан - Мэер Вульфшэйм (Meyer Wolfsheim)
  • Макс Кул (англ.: Max Cullen) - Оул Айс (Owl Eyes)
  • Брэндан Маклеан (англ.: Brendan Maclean) - (Klipspringer)
  • Джэма Уорд - (Languid Girl)
  • Стэф Джэймс Кінг (англ.: Stephen James King) - Нэльсан (Nelson)
  • iOTA (па-ангельску iOTA (entertainer)) - Тэдзі Бартон (Teddy Barton)
  • Вінцэся Каласіма (англ.: Vince Colosimo) - Майкл (Michaelis)
  • Хезер Мітчэл - маці Дэйзі (Daisy's Mother)
  • Стыў Біслей (англ.: Steve Bisley) - Дан Коды (Dan Cody)
  • Рычард Картэр (англ.: Richard Carter) - Герцаг (Herzog)
  • Фелікс Уільямсан (англ.: Felix Williamson) - Генры (Henri)
  • Бары Ота (англ.: Barry Otto) - (Benny McClenahan)
  • Нік Татэ (англ.: Nick Tate) - кіроўца таксі (Taxi Driver)
  • Джэк Томпсан (англ.: Jack Thompson) - доктар Вальтэр Перкінс (Dr. Walter Perkins), Генры Ц. Гатз (Henry C. Gatz)
  • Дру Пеарсан (англ.: Drew Pearson) - (Party Guest - Hotel Sayre)
  • Яцэк Коман (польск.: Jacek Koman) - (uncredited)

Здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Здымкі фільма праходзілі з 5 верасня па 22 снежня 2011 года ў Сіднеі. Пры працы выкарыстоўваліся камеры RED Epic.

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Фільм атрымаў змешаныя водгукі. На сайце Rotten Tomatoes на аснове 191 рэцэнзіі рэйтынг фільма склаў 5.9 балаў з 10, пры 51% станоўчых водгукаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]