Вялікі Крамлёўскі палац
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вялікі Крамлёўскі палац, адзін з палацаў Маскоўскага Крамля. Пабудаваны ў 1838—1849 гадах па загаду імператара Мікалая I групай рускіх архітэктараў пад кіраўніцтвам К. А. Тона (М. І. Чычагаў, Ф. Ф. Рыхтэр, П. А. Герасімаў, В. А. Бакароў).
Мае пяць парадных залаў — Георгіеўскі, Андрэеўскі, Аляксандраўскі, Уладзімірскі и Екацярынінскі — у гонар адпаведных ордэнаў Расійскай імперыі.
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікі Крамлёўскі палац
