Вялікі бар'ерны рыф
Вялі́кі бар'е́рны рыф (па-англійску: Great Barrier Reef) — самы вялікі ў свеце каралавы рыф, знаходзіцца каля ўзбярэжжа Аўстраліі. Гэта самае вялікае на Зямлі стварэнне жывых арганізмаў, якое бачна з космасу (як белая смуга ў блакітным акіяне).
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 154 рус. • англ. • фр. |
Змест |
Агульныя звесткі [правіць]
Шырыня рыфа ад 300 метраў да 2 кіламетраў, а адлегласць ад мацерыка складае ад 8 да 180 км. Складаецца з каля 2500 асобных рыфаў і каля 1000 выспак. Агульная плошча Вялікага бар'ернага рыфа складае 230 тыс.км². Даследаванні, якія вяліся на рыфах, выявілі, што таўшчыня некаторых каралаў перавышае 500 метраў. Узрост каралаў ацэньваецца каля 2 млн.гадоў, а некаторых да 18 млн. гадоў.
Натуральнае асяроддзе [правіць]
Існуе каля 350 гатункаў каралаў, 1500 гатункаў рыб, боль за 4000 гатункаў малюскаў, 500 гатункаў водарасцей і 215 гатункаў птушак. Найбольшыя астравы пакрыты густой трапічнай расліннасцю. Вялікі бар'ерны рыф — гэта адна з найцікавейшых турыстычных месцаў Аўстраліі.
З 26 кастрычніка 1981 года, як марскі парк (Great Barrier Reef Marine Park), Вялікі бар'ерны рыф уключаны ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА. Плошча парка, якая ахоўваецца ЮНЕСКА, складае 346.000 км².
Тыпы рыфаў [правіць]
Рыфы дзеляцца на тры тыпы:
- прыбрэжныя — фарміруюцца каля ўзбярэжжаў выспаў ці кантынентаў;
- бар'ерныя — далей ад берага;
- акіянічныя — у акіяне.
Адкрывальнікі Вялікага бар'ернага рыфа [правіць]
- 1606 — Луіс Ваэз дэ Торрэс
- 11 чэрвеня 1770 — Джэймс Кук на караблі “Індэвор”
- 1789 — капітан Вільям Блік на караблі “Баўнці”.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікі бар'ерны рыф
