Вялікі канал Кітая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Modern Course of Grand Canal of China.png
Вялікі канал Кітая

Вялікі канал (кіт. трад. 大運河, спр. 大运河 , піньінь: Dà Yùnhé) — суднаходны канал у Кітаі, адно з найстаражытнейшых цяпер дзеючых гідратэхнічных збудаванняў свету. Будаваўся дзве тысячы гадоў — з VI ст. да н. э. да XIII ст. н.э.[1] У наш час з'яўляецца адной з найважнейшых унутраных водных артэрый КНР, злучае буйныя порты краіны Шанхай і Цяньцзінь. Працягласць канала [1]— 1782 км, а з адгалінаваннямі ў Пекін, Ханчжоу і Наньтун — 2470 км. Шырыня ў найбольш вузкай частцы ў правінцыях Шаньдун і Хэбэй — 40 м, у самай шырокай частцы ў Шанхаі — 350 м. Глыбіня фарватара — ад 2 да 3 м. Канал абсталяваны 21 шлюзам. Максімальная грузапрапускная здольнасць складае 10 млн тон у год.

Канал злучае рэкі Хуанхэ і Янцзы, складаючыся з рэчышчаў такіх рэк, як Байхэ, Вэйхэ, Сышуй і іншых, а таксама некалькі азёр.

Вялікі канал складаецца з некалькіх збудаваных у розны час участкаў. Самы паўднёвы ўчастак пракладзены ў VII ст., самы паўночны — у XIII ст., а частка цэнтральнага ўчастку ад Хуайінь да Цзянду праходзіць па старажытным канале Ханьгоу.

Зноскі

  1. Великий канал — артыкул у ВСЭ

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons