Вялікі палац, Парыж
| Вялікі палац | |
| Дата заснавання | 1900 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Avenue Winston Churchill 75008, Парыж |
| Каардынаты | |
| http://www.grandpalais.fr | |
Вялікі палац (фр.: Grand Palais) — ввелічнае архітэктурнае збудаванне ў стылі боз-ар, размешчанае злева ад Елісейскіх Палёў у 8-й акрузе Парыжа. Вядомы як буйны культурны і выставачны цэнтр.
Змест |
Гісторыя [правіць]
«Вялікі Палац Вытанчаных Мастацтваў» быў узведзены ў Парыжы ў 1897 годзе, для Сусветнай выставы, якая праходзіла з 15 красавіка па 12 лістапада 1900,на месцы разабранага Палаца індустрыі. «Будынак, прысвечаны Рэспублікай славе французскага мастацтва», што можна прачытаць на адным з яго франтонаў, першапачаткова прызначаўся для прыняцця афіцыйных культурных мерапрыемстваў сталіцы.
У 1925 годзе Вялікі палац быў адной з пляцовак правядзення Міжнароднай выставы сучасных дэкаратыўных і прамысловых мастацтваў.
Архітэктура [правіць]
Медныя квадрыгі працы Жоржа Рэсіпона вянчаюць два ўвахода: паўночна-ўсходні і паўднёва-ўсходні. Гэтыя алегарычныя статуі прадстаўляюць: з боку Елісейскіх Палёў: «L’Immortalité devançant le Temps» (Бессмяротнасць, якая апераджае час), з боку Сены: «L’Harmonie triomphant de la Discorde» (Гармонія, якая трыумфуе над разладам).
Музеі [правіць]
Частка паўночнага крыла палаца займае Мастацкая галерэя, заходняе крыло адведзена Музею адкрыццяў і вынаходніцтваў.
Глядзіце таксама [правіць]
| У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Gran Palacio de París(ісп.)
Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу.
|
| Гэта пачатак артыкула пра музеі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |