Вялікі пантыфік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Статуя Аўгуста, які прыносіць ахвяру (у вобразе вялікага пантыфіка), Рым, Музей Піа-Клеменціна

Вялікі пантыфік (лац.: Pontifex maximus) — вышэйшая пасада ў сістэме старажытнарымскага рэспубліканскага жрэцтва. Была створана царом Нумай Пампіліям ў канцы VIII стагоддзя да н. э.

Пасада вялікага пантыфіка займалася пажыццёва. Пасля смерці вялікага пантыфіка жрэцтва выбірала часовага вялікага пантыфіка, а наступны сталы вялікі пантыфік вызначаўся на выбарах. Пасада лічылася ганаровай, хаця і мела шмат абмежаванняў: напрыклад, вялікі пантыфік не меў права датыкацца да трупаў, ажаніцца ў другі раз, пакідаць Італію. Актавіян і пазнейшыя рымскія імператары атрымлівалі пасаду вялікага пантыфіка, і хутка пасада страціла прэстыжнасць. У 382 н. э. імператары адмовіліся ад «паганскага» тытула. Сёння тытул вялікага пантыфіка з'яўляецца адным з тытулаў рымскіх пап.

Спіс вялікіх пантыфікаў[правіць | правіць зыходнік]

Імя Пачатак Заканчэнне
Нума Пампілій ~712 да н. э. ~672 да н. э.
Невядома
Гай Папірый 509 да н. э.  ?
Невядома
Квінт Фурый ~460 да н. э. ~440 да н. э.
Аўл Карнелій Кос 431 да н. э. 420 да н. э.
Марк Фолій 420 да н. э. 397 да н. э.
Спурый Мінуцый Аўгурын 397 да н. э. 390 да н. э.
Марк Фабій Вібулан 390 да н. э.  ?
Невядома
Публій Карнелій Калуса 332 да н. э.  ?
Невядома
Карнелій Барбат 304 да н. э.  ?
Невядома
Тыберый Карунканій 254 да н. э. 243 да н. э.
Луцый Цэцылій Метэл 243 да н. э. 221 да н. э.
Луцый Карнелій Лентул Каўдзін ~221 да н. э. 213 да н. э.
Публій Ліцыній Крас 212 да н. э. 183 да н. э.
Гай Сервілій Гемін 183 да н. э. 180 да н. э.
Марк Эмілій Лепід 180 да н. э. 152 да н. э.
Публій Карнелій Сцыпіён Назіка Коркул 150 да н. э. 141 да н. э.
Публій Карнелій Сцыпіён Назіка Серапіён 141 да н. э. 132 да н. э.
Публій Ліцыній Крас Муцыян 132 да н. э. 130 да н. э.
Публій Муцый Сцэвола 130 да н. э. 115 да н. э.
Луцый Цэцылій Метэл Далмацік 114 да н. э. 103 да н. э.
Гней Даміцый Агенабарб 103 да н. э. 89 да н. э.
Квінт Муцый Сцэвола 89 да н. э. 81 да н. э.
Квінт Цэцылій Метэл Пій 81 да н. э. 63 да н. э.
Гай Юлій Цэзар 63 да н. э. 44 да н. э.
Марк Эмілій Лепід 44 да н. э. 13 да н. э.
Актавіян 12 да н. э. 27 н. э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Боровков П. Образ верховного понтифика у Валерия Максима // Исседон: альманах по древней истории и культуре. Екатеринбург: УрГУ, 2007. Т. IV. ISSN 1683-7037 (руск.) 
  • Кофанов Л. Л. Роль жреческих коллегий в архаическом Риме и раз-витие жреческого права // Жреческие коллегии в Раннем Риме. М., 2001. (руск.) 
  • Великий понтифик // Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2007. (руск.) 
  • Сморчков А. М. Коллегия понтификов // Жреческие коллегии в Раннем Риме. М., 2001. (руск.) 
  • Сморчков А. М. Понтифики и собрания граждан (contiones, concilia, comitia) в эпоху римской республики // ВДИ. 2007. № 3. (руск.) 
Commons