Вялікі сплаўны павук

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вялікі сплаўны павук
D.plantarius on water surface.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dolomedes plantarius (Clerck, 1757)

Сінонімы
  • Araneus plantarius
  • Aranea viridata
  • Dolomedes riparius
Арэал
выява
Ахоўны статус
Status iucn3.1 VU ru.svg Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : 6790
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   878531
NCBI   257759
EOL   1198625

Вялікі сплаўны павук (Dolomedes plantarius) — павук сямейства пізаўрыдаў (Pisauridae).

Самцы вялікіх сплаўных павукоў маюць памер да 10-12 мм, самкі — да 20 мм. Яны маюць карычневы колер, уздоўж бакоў галавагрудзей шырокая жоўтая паласа. Брушка авальнае. Вочы размяшчаюцца ў два рады. Ногі доўгія і тоўстыя з вялікімі шыпамі. На лапках шчыльная шчоткі валаскоў.

Жывуць недалёка ад вады: на пойменых лугах і нізінных балотах. Могуць хутка бегаць па вадзе, пагружацца ў яе. Каб пры гэтым цела не змочвалася, на ім маюцца адмысловыя гідрафобныя валаскі.

Пры «паляваннях» вялікія сплаўныя павукі могуць доўга быць нерухомымі. Пры гэтым яны заднія ногі размяшчаюць на расліннасці, а пярэднія — на паверхні вады.

Размнажаюцца вялікія сплаўныя павукі з двухгадовага ўзросту, прычым два разы на год. Кокан з яйкамі (у кокане іх каля 500—600) носіць на сабе самка. Перад з'яўленнем павучкоў яна робіць на пучках раслін на вышыні ад 10 см да аднаго метра ад вады сетку дыяметрам да 25 см. Маладыя павучкі гадуюцца ў ёй каля тыдня. Увесь гэты час маці застаецца побач з імі.

Вялікіх сплаўных павукоў можна сустрэць у розных краінах Еўропы. На Беларусі іх можна ўбачыць у Бярэзінскім біясферным запаведніку і нацыянальным парку «Прыпяцкі» — вядомы толькі адзінкавыя выпадкі назірання. Асноўная прычына іх малалікасці — парушэнне натуральных месцаў жыхарства. Вялікі сплаўны павук занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі і Літвы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]