Вянок санетаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вяно́к сане́таў — вершаваны твор з пятнаццаці санетаў. Своеасаблівасць яго ў тым, што паўтарэннем асобных радкоў усе чатырнаццаць санетаў звязаны паміж сабой, а таксама з магістралам — пятнаццатым, заключным санетам, які складаецца з першых радкоў папярэдніх санетаў. Кожны наступны санет пачынаецца радком, якім заканчваецца папярэдні. Чатырнаццаты санет завяршаецца радком, якім пачынаецца першы. Гэты ж радок пачынае і магістрал. Такім чынам ствараецца арыгінальнае архітэктанічнае кальцо. Вянок санетаў — складаная вершаваная форма, якая патрабуе глыбокай, своеасабліва выяўленай вобразнай думкі, дасканалай мастацкай формы. Слабыя ж, анемічныя радкі вянку санетаў у выніку іх шматразовага паўтарэння назойліва кідаюцца ў вочы, зніжаючы вартасць усяго твора. Узнік вянок санетаў у Італіі ў XIII ст., затым перавандраваў у іншыя літаратуры. Першыя беларускія вянкі санетаў напісалі М. Кавыль («Цяжкія думы», 1956; «Чорны мёд», 1958), А. Салавей («Вянок санетаў», 1958) і Н. Гілевіч («Нарач», 1967).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]