Вярба
| Вярба | ||||||||||||||
Вярба белая
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Вярба |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Salix L. |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Вярба (Salix), род лістападных дрэў і кустоў сямейства вярбовых.
Дрэвы вышынёй да 20 м. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісце суцэльнае, з перыстым жылкаваннем. Кветкі ў прамастойных або звіслых каташках, плод — каробачка.
Вядома больш за 600 відаў вярбы[1]распаўсюджаных ва ўмераных і халодных рэгіёнах Паўночнага паўшар'я. На Беларусі ў дзікай прыродзе вядома 16[2] відаў. Найбольш пашыраны вярба белая (Salix alba), ракіта (Salix acutifolia), брэднік (Salix caprea), вербалоз (Salix pentandra), жаўталоз (Salix purpurea), вярба ломкая (Salix fragilis). Растуць на берагах рэк, каля сажалак, на забалочаных лугах. Цвітуць у красавіку—маі. Насенне захоўвае ўсхожасць не больш 10 дзён пасля як паспее[1].
Насаджэнні з вярбы выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў, берагоў, яроў. Вербы вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны. З парасткаў плятуць кошыкі, агароджы, кара ўжываецца як крыніца дубільных рэчываў.
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Декоративная дендрология Белоруссии — Мінск: Ураджай, 1979. — С. 66. — 216 с. — 6000 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
| Гэта пачатак артыкулу па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |