Вяртанне, фільм, 2006

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вяртанне
Volver
Постар фільма
Жанр

трагікамедыя
драма

Рэжысёр

Педра Альмодовар

Прадзюсар

Агусцін Альмадовар
Эстэр Гарсія

Аўтар
сцэнарыя

Педра Альмодовар

У галоўных
ролях

Пенелопа Крус
Лола Дуэньяс
Бланка Парцільё
Кармен Маура

Аператар

Хасэ Луіс Алькайнэ

Кампазітар

Альберта Іглесіяс

Кінакампанія

El Deseo S.A.

Працягласць

111 хвіл.

Краіна

Flag of Spain.svg Іспанія

Год

2006

IMDb

ID 0441909

«Вяртанне» (ісп.: Volver) — фільм Педра Альмадовара. Па словах рэжысёра, гэта гісторыя, у якой прысутнічаюць «бабуля, маці, дачка, здані і танга». Фільм удзельнічаў у конкурснай праграме Канскага кінафестывалю 2006 года. Педра Альмадовар атрымаў прыз за лепшы сцэнарый, а актрысы, якія ўдзельнічалі ў фільме, атрымалі калектыўную ўзнагароду за акцёрскую працу.

Анатацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пенелопа Круc у ролі Раймунды

Педра Альмадовар працягвае адну са сваіх галоўных тэм — жанчыны. Гэта гісторыя пра тры пакаленні жанчын (бабуля, маці і дачка), прадстаўленая праз прызму сямейных, сяброўскіх, суседскіх і любоўных адносін.

Пасля сваёй смерці Ірэнэ вяртаецца ў родны горад у відзе здані, каб зрабіць тое, што не паспела пры жыцці — папрасіць прабачэння. У яе ёсць тайна.

Яна паўстае перад сваёй малодшай дачкой і ўнучкай. Пачынае весці звычайны лад жыцця: змяняе прычоску, рыхтуе ежу і нават уладкоўваецца на працу (дапамагае сваёй дачцы — цырульніку). Ужо занадта натуральна і свабодна паводзіць сябе Ірэнэ для здані…

Адзіная, каго баіцца здань-маці — сваю старэйшую дачку — валявую Раймунду. У Раймунды, у сваю чаргу, таксама ёсць тайна, а з развіццём сюжэту з'яўляецца яшчэ адна. Ці змогуць гераіні вырашыць усе свае праблемы і ці прывядзе гэта да шчаслівага канца?

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы Педра Альмадовара