Вярхоўскія княствы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вярхоўскія княствы, некалькі дробных княстваў-вотчын: Адоеўскае, Навасільскае, Варатынскае, Бялёўскае, Мязецкае (Мяшчоўскае), Казельскае, якія атрымалі агульную назву ад свайго размяшчэння ў вярхоўях р. Ака. Утварыліся ў XIV — пач. XV стст. у выніку феадальнай раздробненасці Чарнігаўскага княства, а таксама ў выніку падараванняў вялікіх князёў літоўскіх. З кан. XIV - пач. XV стст. Вярхоўскія княствы ўваходзілі ў склад ВКЛ, плацілі штогадовы плацёж - "палетняе". Кожнае княства дзялілася паміж братамі на часткі - "дольніцы". Па Угрскаму дагавору 1408 г. тэрыторыя Вярхоўскіх княстваў да захаду ад р. Угра прызнаваліся ўладаннямі ВКЛ. Унутраныя ўскладненні ў ВКЛ 2-ой пал. XV ст., тое што ВКЛ стала нездольным да абароны сваіх усходніх ускраін ад "наездаў" ВКМ, прывялі частку вярхоўскіх князёў да неабходнасці "ад'езду" у ВКМ. Па дагавору 1494 г. ВКЛ прызнала ўключэнне Вярхоўскіх княстваў у склад ВКМ. Амаль адразу пасля ўключэння ў ВКМ вялікая частка ўдзелаў Вярхоўскіх ккястваў ліквідаваная, толькі некаторыя з іх захаваліся на некаторы час, а менавіта Адоеўскі — да 1573 і Варатынскі - да 1577.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Любавский, М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания Первого Литовского Статута: Исторические очерки / Матвей Любавский. – [М., 1892].
  • Шеков, А.В. Верховские княжества: (Краткий очерк политической истории XIII – середины XVI вв.) / А.В.Шеков. – Тула, 1993. – 93 с.: рис., табл. – (Труды Тульской археологической экспедиции, Выпуск 1).