Вяселле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Bride and groom signing the book.jpg

Вяселле — комплекс абрадаў і звычаяў, якія суправаджаюць заключэнне шлюбу і з'яўляюцца своеасаблівым актам зацвярджэння новай сям'і. Вяселле як абрадавае афармленне шлюбу ўзнікла ў перыяд патрыярхату з усталяваннем манагаміі. Для кожнага народа на пэўнай ступені яго развіцця характэрны традыцыйны ўстойлівы комплекс вясельных абрадаў, які спалучаецца з усімі відамі народнага мастацтва (тэатралізаваныя дзеянні, музыка, спевы, танцы і г.д.). Асноўны момант вясельнай абраднасці ўсіх народаў свету — пераезд нявесты з дому бацькоў у дом жаніха.

У вернікаў вяселле суправаджаецца рэлігійнымі абрадамі (вянчанне ў хрысціянстве, ніках ў ісламе і інш.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]