Вясковая ластаўка
| Вясковая ластаўка | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Від: |
Вясковая ластаўка |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
| ' | ||||||||||||||
Гнездовой ареал Миграции Круглогодично |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Вясковая ластаўка, або касатка (Hirundo rustica) — маленькая пералётная птушка, якая жыве ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы. Адрозніваецца доўгім хвастом з глыбокім разрэзам ў форме відэльца, і выгнутымі, доўгімі вострымі крыламі.
Апісанне [правіць]
Невялікая птушка, даўжыня цела 14,6-19,9 см, размах крылаў 31,8-34,3 см. Вага птушкі складае 17-20 г. Афарбоўка зверху сіне-чорная з металічным водбліскам, знізу бледна-бежавая. На лбе і пярэдняй часткі шыі маюцца светла-карычневыя плямы. Хвост доўгі, з глыбокім выразам пасярэдзіне. Самцы і самкі выглядаюць прыблізна аднолькава, хоць самкі часта пафарбаваныя крыху менш кантрасна, і іх хвост крыху карацейшы.
Распаўсюджанне [правіць]
Вясковыя ластаўкі жывуць ва ўсіх біягеаграфічных абласцях, за выключэннем Аўстраліі і Антарктыды. Тэрыторыя, дзе яны размнажаюцца, уключае ў сябе Паўночную Еўропу, Паўночную Амерыку, Паўночную і Цэнтральную Азію, Паўночную Афрыку, Блізкі Усход, Паўднёвы Кітай і Японію. Зімуюць яны ў Паўднёвай Амерыцы, Паўднёвай Азіі, Інданезіі і Мікранезіі.
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |